Знайсці
31.05.2023 / 08:279РусŁacБел

На даху мінскага гандлёвага цэнтра будуць ладзіцца танцы

Заняткі з танцамі будуць ладзіцца штопятніцу на даху ГЦ «Галерэя», што на праспекце Пераможцаў.

Фота: інстаграм ГЦ «Галерэя»

«Кожную пятніцу ў 19:00 да канца лета мы будзем чакаць вас на даху паркінга на танцавальных майстар-класах з выдатнымі выкладчыкамі «Квартал студыі», найстарэйшай школы танцаў Беларусі, якая спецыялізуецца на парных сацыяльных танцах для дарослых», — паведамляецца ў інстаграме «Галерэі».

Арганізатары падкрэсліваюць, што ўзрост, рост, вага і іншыя паказчыкі не маюць значэння, як не мае значэння і тое, ці танцавалі вы калі-небудзь раней.

Першыя заняткі — у гэту пятніцу. Гэта будзе сальса — парны танец, заснаваны на імправізацыі і ўзаемадзеянні.

Майстар-класы бясплатныя. Усё, што неабходна, — гэта зарэгістравацца, бо колькасць месцаў абмежаваная. Запіс будзе адкрывацца па панядзелках па спасылцы ў шапцы профілю.

Такім чынам,

  • 02.06 — сальса (парны танец),
  • 09.06 — ліндзі хоп (парны танец),
  • 16.06 — танга (парны танец),
  • 23.06 — блюз (парны танец),
  • 30.06 — сола джаз (адзіночны танец).

Збор удзельнікаў адбываецца на першым паверсе ТРЦ каля інфацэнтра (побач з пякарняй «Цьеры»). Калі вы ведаеце дарогу на дах паркінга, то можаце адразу падымацца туды.

Аднак калі будзе ісці дождж, то заняткі прыйдзецца адмяніць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Краіна для жыцця/адказаць/
31.05.2023
бегімоцік, Часам гляджу танцпляц у парку Гомеля - нават у Расіі няма падобнага вар'яцтва.
01.06.2023
Краіна для жыцця, ну дык правинцыя Расии)
0
Максим Дизайнер/адказаць/
02.06.2023
Бр

Своим варшавским бегункам об этом расскажите, которые на ремонт нового бара деньги собирают, и заср все соцсети фоточками красивой жизни.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930