Сітуацыя ў Шабекіне Белгародскай вобласці — 300 дзяцей эвакуююць
Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў раніцай заявіў, што сітуацыя ў горадзе Шабекіна на мяжы з Украінай «пагаршаецца».
«Пачынаем з сённяшняга дня вывозіць дзяцей з Шабекінскай і Грайваронскай акруг. Сёння першыя 300 дзяцей будуць адпраўленыя ў Варонеж», — напісаў ён раніцай у тэлеграм-канале.
Ноччу губернатар паведамляў пра чарговыя ўдары па Шабекіне, назва якога даўно на слыху ў сувязі з вайной. Горад не раз трапляў пад абстрэл, піша Бі-бі-сі.
Гладкоў сцвярджае, што ў 3:15 па горадзе быў нанесены масіраваны ўдар рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню «Град». Наступствы ён апісаў так: «Выбітыя шыбы, пашкоджаныя фасады і дах у васьмі шматкватэрных, чатырох прыватных домаўладаннях, а таксама ў школе і двух адміністрацыйных будынках. Адна крама цалкам згарэла. Розныя пашкоджанні ёсць у 12 аўтамабіляў».
Паводле звестак губернатара, пацярпелі чатыры чалавекі. Гладкоў апублікаваў фота, каб прадэманстраваць нанесеную шкоду.
Украіна не каментавала заявы расійскіх улад пра абстрэл Шабекіна.






«Пачынаем з сённяшняга дня вывозіць дзяцей з Шабекінскай і Грайваронскай акруг. Сёння першыя 300 дзяцей будуць адпраўленыя ў Варонеж», — напісаў губернатар Белгарадскай вобласці праз год і 3 месяцы вайны!
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/317993