У Жлобіне асудзілі вайскоўца за ўдзел у акцыі
Аляксандра Строкава, які зараз служыць у войску, абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі, калі ён быў цывільнай асобай.
Хлопец вучыўся тады ў Жлобінскім металургічным каледжы, піша «Гомельская вясна».
У Жлобіне 9 жніўня 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў адбылася мірная акцыя пратэсту, удзельнікі якой патрабавалі сумленнага падліку галасоў. Сярод удзельнікаў акцыі быў і Аляксандр. За гэту акцыю асуджана некалькі дзясяткаў чалавек.
Прыгавор вынесены Жлобінскім раённым судом 11 мая паводле «народнага артыкула» 342 КК. Суддзя Святлана Рубахава асудзіла хлопца на два месяцы гаўптвахты.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларуска ў міжнародным адборы прарываецца ў K-pop-гурт
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера