Знайсці
31.05.2023 / 12:243РусŁacБел

Латвія сёння абірае прэзідэнта. Там ёсць свае нюансы

Прэзідэнт у Латвіі, як і ў Эстоніі, абіраецца парламентам.

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч. Фота: яго старонка ў фэйсбуку

У Сейме Латвіі 31 мая пачалі абіраць новага прэзідэнта краіны, які стане пераемнікам дзейнага кіраўніка дзяржавы Эгілса Левітса. Левітс адмовіўся балатавацца на другі тэрмін, піша Delfi.

Першы раўнд галасавання прайшоў раніцай. Палітычныя партыі намінавалі на прэзідэнцкую пасаду трох кандыдатаў: дзейнага міністра замежных спраў Эдгара Рынкевіча ад «Новага адзінства», Улдыса Піленса, якога падтрымлівае кааліцыйная партыя «Аб'яднаны спіс», і Эліну Пінта, якую вылучылі сацыял-дэмакраты.

Пасля першага раўнда нікога не абралі.

Галасаванне можа праходзіць у адзін або некалькі раўндаў.

Падчас другога галасавання прэзідэнт таксама не абраны.

За Піленса прагаласавалі 25 дэпутатаў, супраць былі 62.

За Рынкевіча — 42 галасы «за», супраць 45.

За Пінту — 10 «за», 77 супраць.

Эліна Пінта выбывае з прэзідэнцкай гонкі, у трэцяе галасаванне праходзяць Эдгар Рынкевіч і Улдыс Піленс.

***

Новага кіраўніка дзяржавы могуць абраць з першай спробы, калі за яго прагаласуе большасць — ад 51 дэпутатаў са 100. У Сейме прысутнічае 87 са 100 дэпутатаў, прычым 10 з іх адмовіліся браць удзел у галасаванні. Гэта дэпутаты ад папулісцкай партыі еўраскептыкаў «Стабільнасць» Аляксея Рослікава.

Раўнды галасавання з тымі ж або іншымі кандыдатамі праводзяць датуль, пакуль прэзідэнта не абяруць.

Рэкордна зацяжныя выбары былі падчас 2-га і 3-га скліканняў латвійскага Сейма, яшчэ перад савецкай акупацыяй часоў Другой сусветнай. Густаў Земгалс і Альбертс Кесіс былі абраныя пасля 10 раўндаў галасавання.

За прэзідэнта Эдгара Левітса ў 2019 годзе прагаласаваў 61 дэпутат. 

Прэзідэнт абіраецца ў Латвіі на чатыры гады. Там прэм'ер мае большую вагу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік/адказаць
31.05.2023
І ніхто не трымае сасуд стабільнасьці сінімі пальцамі больш 8 гадоў, некаторыя апасьля аднаго тэрміна "наеліся ўлады", не вылучаюць сваю асобу на другі тэрмін. І нічога з Латвіяй не здарылася, жывуць тамака і латвійцы і не латвійцы, апошнія нешта не пруць да мяжы з расеяй ці Беларуссю , гарланячы: пуцін/лукашэнка дапамажы.
0
Криль/адказаць
31.05.2023
Ёсік, сёньня ў школах выпускныя ўрачыстасьці, канец навучальнага году. Упершыню за шмат гадоў гэтае мерапрыемства прайшло цалкам на латыскай мове ў школе з рускім языком навучаньня. Нават малым склалі латыскі рэпертуар песень. :) І, як ні дзіва, неба на зямлю не абрынулася, патопу не было, землятрус ня здарыўся. Не адбылося гэтага й па дэмантажу помніка Пушкіну(то быў падарунак расейскай амбасады), у парку Кронвальда, які стаяў там ад 2009-га року. Падобна, што толькі на 40-м дзясятку пасьля павяртаньня краінай незалежнасьці дракон пачынае здыхаць... А я сказаў бы, што ён і быў здохлы, проста штучна надзіманы адпаведнымі зацікаўленымі сіламі з суседняй дзяржавы, у ейных жа інтарэсах.
1
Вержбалович/адказаць
31.05.2023
Есть один ньюанс, про который и говорить то стыдно.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031