У канцы тыдня зноў пахаладае і будуць замаразкі. Надвор'е на першыя дні лета
У чацвер, 1 чэрвеня, пераважна без ападкаў. Ноччу +4..+ 10°С, максімальная тэмпература днём + 18..+24°C, на поўдні — да +26°C.
У Мінску ўначы +8..+10°C. Удзень +22..+24°C.
2 чэрвеня месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень па паўднёвым усходзе навальніцы. Ноччу ад + 5°C па паўночным захадзе да + 13°C па паўднёвым усходзе; максімальная тэмпература днём складзе +13..+ 20°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да + 25°С.
3 чэрвеня, у суботу, пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.
Ноччу +1..+ 8°С, на глебе месцамі замаразкі 0..-2°С, максімальная тэмпература паветра днём складзе + 13..+20°С.
У сувязі з доўгім перыядам сухога надвор'я ў лясах — высокая пажарная небяспека, а па Гомельскай вобласці — надзвычайная пажарная небяспека.





