Знайсці
31.05.2023 / 13:294РусŁacБел

У ВНУ зноў будуць выкладаць пачатковую вайсковую падрыхтоўку

Дысцыпліну, якая расказвае пра нюансы армейскай службы і Узброеныя сілы, увядуць з новага навучальнага года, сумесны з Мінадукацыі дакумент ужо падпісаны.

Фота: «Мінск-Навіны»

Пачатковая вайсковая падрыхтоўка будзе выкладацца ўсім студэнтам краіны, паведаміў у сераду ў парламенце міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, піша Sputnik.

Паводле яго слоў, ужо прыняты сумесны дакумент з Міністэрствам адукацыі, выдзелены гадзіны на вывучэнне спецкурса. Прадстаўляючы дэпутатам да разгляду ў першым чытанні законапраект аб народным апалчэнні, кіраўнік Мінабароны адзначыў, што далей прадугледжваецца падрыхтоўка грамадзян, якія жадаюць абараняць краіну «добраахвотна, але па якіх-небудзь прычынах не трапляюць па мабілізацыі».

Такіх беларусаў будуць вучыць валоданню зброяй. Пры гэтым, як адзначыў міністр, узроставых і гендарных абмежаванняў няма.

Дапрызыўную падрыхтоўку, або ПВП (так раней называўся прадмет), вывучаюць вучні старэйшых класаў школ, але толькі юнакі, бо дзяўчаты праходзяць курс медыцынскай падрыхтоўкі. Да 1 верасня 2021 года ў школы Беларусі вярнулі пасаду кіраўніка па вайскова-патрыятычным выхаванні.

Акрамя выкладання дапрызыўнай падрыхтоўкі, для хлопцаў праводзяць вайсковыя зборы, турзлёты, арганізоўваюць паходы ў вайсковыя часці і возяць у ваенкаматы, вучаць страляць (калі ў школе ёсць цір). Па стане на сакавік 2023-га беларускія школы ўкамплектаваныя ваенрукамі на 93%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Рэальнасьць /адказаць/
31.05.2023
Ёсік, Нельга быць патрыётам Беларусі, калі вынішчае беларускую мову, гісторыю, культуру, й матэрыяльную спадчыну, й прадае свабоду краіны чужой Маскве.
0
Ёсік/адказаць/
31.05.2023
Рэальнасьць, дык я і пытаюся, якой дзяржавы патрыётаў збіраюцца ў ВНУ выхоўваць.
2
Эннот/адказаць/
31.05.2023
Ёсік, патрыёт не патрыёт ! Военная и физическая подготовка не помешает никому . А то многие студенты в дверь не пролазят. Не сдал ГТО —отчисление из ВУЗа и в армейку на моцион. Девушек так же.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930