Знайсці
31.05.2023 / 14:044РусŁacБел

Генпракуратура сцвярджае, што некаторых людзей, якія звярталіся ў камісію па вяртанні, ужо пусцілі на радзіму

Пад старшынствам генеральнага пракурора Андрэя Шведа адбылося пасяджэнне камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой.

Андрэй Швед. Фота: БелТА

Разглядаліся, як пішацца, звароты звыш 20 асоб.

Некаторыя грамадзяне, якія раней атрымалі адказы камісіі, ужо вярнуліся на радзіму, сцвярджае Генпракуратара, але прозвішчаў, фота і месца дыслакацыі не падае.

Нагадаем, што ўказ пра стварэнне камісіі па вяртанні Лукашэнка падпісаў сёлета на пачатку лютага. Яе ўзначаліў генпракурор Андрэй Швед. У яе складзе сярод іншых старшыня КДБ Іван Церцель, прапагандыст Рыгор Азаронак, сенатар Дзмітрый Баскаў і Юрый Васкрасенскі.

Камісія просіць дасылаць пакаянныя лісты на адрас Генеральнай пракуратуры альбо на электронную пошту. Дазволена пісаць на беларускай мове.

У першы месяц, па сцвярджэнні камісіі, паступіла 23 заявы, а ў пачатку мая іх колькасць вырасла да 70.

«Я не буду казаць пра лічбы і анансаваць нейкія прозвішчы. Гэта нельга рабіць, таму што мы дакладна ведаем, што гэтыя асобы за мяжой апрацоўваюцца актыўна, некаторых з іх запалохваюць, каб яны не прыязджалі сюды», — тлумачыў Швед, чаму ў камісію не звяртаюцца актыўна.

«Упэўнены, прыйдзе час, калі людзі прыедуць, спакойна тут будуць жыць. У сродкаў масавай інфармацыі будзе магчымасць пагутарыць і з першых вуснаў даведацца, як гэта ўсё было», — сказаў генпракурор, відаць, намякаючы на тое, што па вяртанні людзей будуць прымушаць даваць інтэрв'ю дзяржСМІ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Бреши, Емеля, - твоя неделя!/адказаць
31.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
Ёсік/адказаць
31.05.2023
Трэба ж нешта казаць, камісія ёсьць, а вынікаў няма. Вярнуліся агенты кдб, якія працавалі за мяжой, мо тыя, хто сьпёр дзьве торбы (так НН напісала) дакументаў у Сахашчыка.
0
Мікола)))/адказаць
31.05.2023
Лукашэнка вярнуўся з Расеі ...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930