У Віцебску сёння людзі выйшлі на пратэсты. Але супраць уладаў іншай краіны
Як сцвярджае БелТА, латвійцы, якія пражываюць у Беларусі, сёння выказалі пратэст супраць выбарчай сістэмы ў іх краіне. Дзяржаўнае агенцтва апублікавала здымкі з акцыі.
Паводле БелТА, грамадзяне Латвіі, якія пражываюць у Беларусі, 31 мая выйшлі на пікет да консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску, каб выказаць сваю незадаволенасць латвійскай выбарчай сістэмай.
«Медиазона. Беларусь» заўважыла, што ў руках у «пратэстоўцаў» былі карыкатуры з праўладнай прапагандысцкай газеты «Мінская праўда».
У Латвіі сёння адбыліся прэзідэнцкія выбары.
Дэпутаты Сейма абралі прэзідэнтам Латвіі шматгадовага міністра замежных спраў Эдгара Рынкевіча, які выступае супраць дыктатарскага рэжыму ў Беларусі, заклікае да санкцый супраць беларускіх уладаў і падтрымлівае дэмакратычныя сілы Беларусі.
Да гэтай акцыі «пратэсты» ў Беларусі былі ў Гродне. Там супраць закрыцця межаў каля Генконсульства Польшчы выступалі незадаволенныя «простыя» палякі і «звычайныя гараджане».
Чытайце таксама:
Аўтар карыкатуры на каталіцкіх святароў у «Мінскай праўдзе» не разумее, чаму разгарэўся скандал
МУС не знайшло парушэнняў у скандальнай карыкатуры ў «Мінскай праўдзе»
«Нас не запугать». Вось хто ствараў пралукашэнкаўскія стыкерпакі ў тэлеграме





