Знайсці
31.05.2023 / 14:4910РусŁacБел

Дуда: Пуцін яшчэ не прайграў ніводнай вайны. Не варта смяяцца з танкаў 1960-х

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда перасцярог ад паспешных заяў аб пройгрышы Расіі ў развязанай ёю вайне супраць Украіны.

Анджэй Дуда. Фота: AP

Пра гэта Дуда сказаў у размове з Алмарам Латурам, генеральным дырэктарам Dow Jones, выдаўцом The Wall Street Journal, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Сёння кажуць, што Уладзімір Пуцін прайграў вайну, а ягоная параза палягае ў тым, што Фінляндыя ўступіла ў NATO, хоць цягам многіх гадоў фінскі народ вагаўся, ці варта яму адмаўляцца ад нейтралітэту. Панове, Уладзімір Пуцін не прайграў ніводнай вайны», — заявіў прэзідэнт Польшчы.

Але ён выказаў надзею, што Пуцін прайграе вайну. Аднак, адзначыў Дуда, «цяпер мы маем сітуацыю, калі расійскі каток цісне Украіну, сотні людзей гінуць на фронце штодня, пры гэтым расіян больш за 100 мільёнаў, а ўкраінцаў менш за 40 мільёнаў».

«Ужо адна гэтая розніца паказвае, хто тут мае перавагу. Для расіян чалавечае жыццё нічога не значыць, для ўкраінцаў кожнае жыццё — на вагу золата. Гэта розныя культуры. Расія — ядзерная звышдзяржава, у яе гіганцкія запасы зброі, і што мы смяёмся з таго, што яна вывозіць танкі з 1960-х гадоў, калі кожны танк важыць 50—60 тон. Калі ён наедзе, ён раздушыць незалежна ад таго, сучасны ён ці не», — сказаў польскі прэзідэнт.

Пуцін прайграе вайну, калі расійскае войска будзе выціснута за межы міжнародна прызнаных межаў Украіны, перакананы Дуда.

«Вайна працягваецца, Расія ўсё больш мабілізуецца, расійская эканоміка пераходзіць на вайсковыя рэйкі. Не сумнявайцеся, што яны здольныя з дапамогай прапаганды сказаць людзям, што яны павінны зацягнуць паясы, і нават калі яны галодныя, яны павінны ганарыцца, бо Расія — вялікая», — дадаў прэзідэнт Польшчы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Победобесие/адказаць
01.06.2023
Всё правильно. Не проиграл ни одной войны по простой причине, никто так бешено не сопротивлялся, как это сделали украинцы. Вот сидели бы в подворотне своего кремля и вешали бы всему миру лапшу, что они вторая армия мира. И врали бы всему миру, какие они крутые и сильные ещё лет 20. А сейчас что? Тайное стало явным, всё разворовано и находится в офшорах. Ну а в остальном разруха, что в промышленности, что в сельском хозяйстве, что в армии. В общем кранты. Ну а что будет посмотрим
0
неанастасияслуцкая/адказаць
01.06.2023
а никто не думал атом, что восточные
они
часто берут хитростью
0
дуся/адказаць
01.06.2023
Там нехта паставiу мяне адмоуную адзнаку. тлумачу. Дзе пукін выйграў вайну? У Чачэні? не, у Грузіі - не, у Сірыі - не, ва Украіне - не. Вайна лічыцца выйгранай калі на на захопленых тэрыторыях усталёўваецца лад падтрыманы народам. А і Чачня, і Абхазія і Паўночная Асеція ненавідзяць рускіх і іх калабарантаў. Хутка гэтыя тэрыторыі альбо стануць па-сапраўднаму суверэннымі дзяржавамі, як Чачня, альбо вернуцца ў склад Грузіі: як Абхазія і Паўночная Асеція. А калі не захочуць вяртацца то змогуць стаць суверэннымі дзяржавамі, няхай народ вырашае а не русня. Так, што ніводнай вайны пукін не выйграў і не выйграе ніколі. Агрэсар заўсёды будзе зрынуты.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930