Знайсці
31.05.2023 / 15:101РусŁacБел

Чыж купіў бізнэс у Віктара Дробыша

Угода наконт куплі бізнэсу ў знакамітага расійскага прадзюсара была заключана яшчэ ў лістападзе мінулага года. Паводле звестак расійскіх рэестраў, Юрый Чыж стаў адзіным уладальнікам маскоўскай кампаніі «Вівайт». У красавіку гэтага года новы ўласнік перафарматаваў юрасобу ў холдынгавую кампанію.

Юрый Чыж. Фота: «Прэсбол»

Папярэднім уласнікам кампаніі «Вівайт» быў вядомы расійскі кампазітар і кавалер ордэна Скарыны (з 2015 года) Віктар Дробыш, нагадвае Office Life.

Раней гэтая кампанія называлася «СВМ'юзік» і займалася з 2007 года «дзейнасцю ў галіне мастацтваў і арганізацыі забаў». Але яшчэ пры Дробышу яна была перайменаваная ў «Вівайт» і асноўным відам яе дзейнасці стала «кіраванне фондамі». Новы гаспадар у красавіку гэтага года падкарэктаваў яе профіль у «дзейнасць холдынгавых кампаній».

У Расіі сям'і Чыжа цяпер належыць кіруючая кампанія «ТГМ Група». Яна ў сваю чаргу кантралюе досыць буйную структуру «Белаз-Памор'е». Апошняя на працягу многіх гадоў аказвае паслугі па падрыхтоўцы ўчасткаў для заказчыкаў у расійскай горназдабыўнай галіне. Яе выручка ў 2022-м вырасла больш чым на 100% і перавысіла $7 млн, хоць апошні год кампанія і завяршыла са стратай каля $1 млн.

Асноўны ўладальнік абедзвюх структур з другой паловы 2022-га — адзін з сыноў бізнэсоўца — Уладзімір. Ён тады змяніў у якасці ўласніка гэтых актываў Таццяну Чыж — дачку заснавальніка кампаніі «Трайпл».

Акрамя таго, па даных рэгістраў, дырэктарам «ТГМ група» і «Белаз-Памор'е» Уладзіміра Чыжа і кампаніі «Вівайт» яго бацькі з'яўляецца адна асоба — уладальнік юрыдычнай кампаніі «Гаршкоў і партнёры» Дзмітрый Гаршкоў.

Чытайце таксама:

Чыж: Пакуль я сядзеў, сям’я скарысталася сітуацыяй і завалодала бізнэсам

Офіс «Трайпла» на Ракаўскай у Мінску прадалі расіяніну

Evo wellness club Чыжа зноў не змаглі прадаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
31.05.2023
Бедный чижик. Кто-то тут его жалел, мол лукавый обобрал. Но, как видим, милые бранятся - только тешатся. У этого лукашистского олигарха ещё на 10 посадок денег припасено.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера