Знайсці
31.05.2023 / 16:122РусŁacБел

Лукашэнка падпісаў указ аб садаводчых таварыствах

Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што ён падпісаў указ № 155 «Аб садаводчых таварыствах». Дакумент, як сцвярджаецца, накіраваны «на ліквідацыю назапашаных з улікам практыкі дзейнасці садаводчых таварыстваў недахопаў і супярэчнасцяў у заканадаўстве і спрашчэнне вырашэння многіх пытанняў».

Фота ілюстрацыйнае

У прыватнасці, дакументам вызначаны парадак прыняцця членамі таварыства рашэння аб уключэнні яго тэрыторыі ў межы населенага пункта або ўтварэння новага населенага пункта на яго аснове.

Таксама ўказам уводзіцца магчымасць перадачы на баланс дзяржаўных энергазабяспечвальных арганізацый высакавольтных электрасетак таварыстваў. Праз гэта члены таварыстваў змогуць прымяняць тарыф на электраэнергію як для жыллёвага фонду.

Акрамя таго, указам зменены падыходы да фарміравання памераў членскіх унёскаў. Наяўныя нормы аб іх спагнанні без залежнасці ад памераў зямельных участкаў скарэктаваныя, і зараз таварыствы змогуць прымаць рашэнні па гэтых пытаннях самастойна.

Таксама мясцовым уладам далі права самі прызначаць старшыню праўлення таварыства ў выпадку яго працяглай адсутнасці.

Чытайце таксама:

Колькі цяпер у Беларусі пустых хат?

Ці можна вывесці дачу ў індывідуальную жыллёвую забудову і як не памыліцца з выбарам лецішча

Урад вызначыў спіс паселішчаў і садовых таварыстваў, дзе нельга будзе купіць участак зямлі

«Тут такія прыгожыя кветнікі, а не гэтыя сумныя газоны з туямі». Лецішчы ў старых садовых таварыствах маюць свае перавагі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юрист /адказаць/
31.05.2023
Самозванец "принимает" "законы"...
0
Беня/адказаць/
31.05.2023
Сейчас обложат по полной.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера