Знайсці
31.05.2023 / 18:053РусŁacБел

«Камісія па ўцекачах» пачала разглядаць кейсы спартсменаў, якія спачатку не падтрымалі гвалт, а пасля «раскаяліся»

Камісія па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой на чале з генпракурорам Андрэем Шведам сярод іншага пачала разглядаць і «магчымасць вяртання да прафесійнай дзейнасці асобных спартсменаў па запыце адпаведных федэрацый». Гэта пытанне разглядалася на апошнім пасяджэнні камісіі, вынікае з чарговага пасквіля, надрукаванага прапагандыстам Андрэем Мукавозчыкам у «СБ».

Фота ілюстрацыйнае

Адзначаецца, што «так як справа новая, то разгледзелі не ўсе — частку пытанняў перанеслі да атрымання дадатковай інфармацыі». Таксама гаворыцца, што «на камісію вырашылі клікаць і міністраў, і кіраўнікоў федэрацый, і паручыцеляў».

Гэтая справа непасрэдна датычыць найперш футбалістаў некалькіх клубаў беларускага чэмпіянату. У сярэдзіне сакавіка стала вядома, што шэраг футбалістаў БАТЭ, «Нёмана» і «Слуцка» аказаліся пазбаўленымі магчымасці выступаць за свае клубы. Паведамлялася, што ў іх, праўда, ёсць шанцы працягнуць кар'еру ў гэтых камандах далей, але для гэтага трэба прайсці «спецыяльную камісію».

Між тым ужо прайшло 10 тураў чэмпіянату з 28, то-бок больш за траціну.

Чытайце таксама:

Лёсам «нядобранадзейных» футбалістаў, якіх не дапускаюць да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі, займаецца камісія па палітычных уцекачах — «Трыбуна»

На фінале Кубка Беларусі па футболе налічылі ажно 21 тысячу гледачоў. Але дзе яны былі?

«Зберагчы дзяцей ад страты зроку, наступнага суіцыду». Новы старшыня АБФФ расказаў, што збіраецца рабіць з беларускім футболам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6
0
Ёсік/адказаць/
31.05.2023
Ніколі Беларусь не будзе вольнай з такімі прыстасаванцамі і ветранікамі. Ау, чальцы камісіі, вы сур'ёзна лічыце, што займаецеся значнай справай?
31.05.2023
Raskajalisja ? Malaicy ! Hto takija ?
0
Джып /адказаць/
31.05.2023
Фотка ў якасці ілюстрацыі класная! Адлюстроўвае...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930