Знайсці
31.05.2023 / 21:0766РусŁacБел

Пазняк: Я паспрыяў Сахашчыку, даў яму шмат авансаў. На жаль, ён іх не апраўдаў

Зянон Пазняк, выступаючы ў эфіры ютуб-канала «Пара!», сярод іншага выказаўся пра сваю колішнюю падтрымку члена Аб'яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерыя Сахашчыка. 

Зянон Пазняк падчас інтэрв'ю. Стоп-кадр відэа

Пазняк лічыць, што любому беларусу за мяжою неабходна ўваходзіць у структуру той краіны, у якой ён жыве, трэба быць паўнавартасным грамадзянінам, карыстацца ўсімі правамі. «Так жыла беларуская эміграцыя ў Канадзе. Так жыве ў Амерыцы. Яны ж не жывуць з пашпартамі Савецкага Саюза. Яны грамадзяне Амерыкі. І гэта трэба ўлічыць. Таму што гэтую ідыёцкую прапаганду праводзяць яшчэ з Савецкага Саюза: «Уехал, значит предал Родину».

Гэта ўсё трэба забываць і ўключацца ў сацыяльную і палітычную сістэму тых краін, дзе жывуць беларусы. Выкарыстоўваць яе для вызвалення Беларусі».

Такую сваю пазіцыю Пазняк даводзіў і тады, калі ўзнікла дыскусія адносна члена Пераходнага кабінета Валерыя Сахашчыка.

«І нават калі я, як гэта кажуць, паспрыяў Сахашчыку, даў яму шмат авансаў, на жаль, ён іх не апраўдаў. Там паднялі вэрхал. Там у яго пашпарт польскі, у яго пашпарт рускі. Ну дык гэта бізнэсмен, які ездзіў па ўсім свеце. І ён павінен гэта мець».

На думку Пазняка, людзі, якія не ў палітыцы, гэтага не разумеюць і пачынаюць прывязваць гэта да такіх высноў, якія не маюць прычынна-выніковай сувязі паміж сабою.

«Няма ніякай сувязі паміж атрыманнем пашпарта, грамадзянствам і патрыятызмам да сваёй дзяржавы. Наадварот, трэба мець усе магчымасці, каб дапамагаць сваёй дзяржаве»,

— падкрэслівае Пазняк і называе такі падыход палітычным.

«Бізнэсоўцаў ніхто не крытыкуе. Яны маюць пашпарты і ездзяць па ўсім свеце. Вось такім быў Сахашчык. Бог з ім. Паглядзім, што з ім будзе далей», — заўважае Зянон Пазняк.

Чытайце яшчэ:

Пазняк падтрымаў Сахашчыка: Наперадзе перамога Украіны і вызваленне Беларусі

Сахашчык і Пазняк спрагназавалі, колькі спатрэбіцца беларускіх байцоў, калі імперыя будзе разбурацца

У Сахашчыка скралі дзве торбы з дакументамі, ён падазрае КДБ

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Войт/адказаць
01.06.2023
ы, Зянон з Цэпкалам побач с…ць ня сядзе.
01.06.2023
даведка, хлусіш, рускамірны
0
ответ/адказаць
01.06.2023
даведка, короче все с тобой понятна, знаешь лишь русский, но даже на нем пишешь с ошибками.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031