Знайсці
31.05.2023 / 22:1216РусŁacБел

«Не стаяла пытанне — сустракацца са мной ці з Ціханоўскай». Пра што Латушка гаварыў у Кіеве з Падаляком?

Кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка паехаў з візітам у Кіеў. Ён сустрэўся з дарадцам кіраўніка Офіса Уладзіміра Зяленскага Міхаілам Падаляком. Дэталі сустрэчы ён распавёў «Нашай Ніве».

Павел Латушка на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. Скрын стрыму Ukrinform TV

«Галоўная выснова, якую можна зрабіць па выніках сустрэчы з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны, — цягнік Лукашэнкі сышоў, станцыя Украіна для яго закрытая, на ёй гэты цягнік больш не спыніцца. 

Другая выснова — з рэжымам Лукашэнкі афіцыйны Кіеў не падтрымлівае ніякіх камунікацый. Для мяне, як прадстаўніка дэмакратычных сіл Беларусі, гэта вельмі важна. 

Трэцяя выснова — ёсць упэўненасць, што цяпер партнёрства Украіны з Беларуссю будзе ажыццяўляцца з прадстаўнікамі шырокіх дэмакратычных сіл», — адзначае Латушка. 

З Падаляком яны абмяркоўвалі адказнасць рэжыму Лукашэнкі за незаконнае перамяшчэнне дзяцей, ролю Саюзнай дзяржавы ў арганізацыі агрэсіі супраць Украіны, ваенную дактрыну Саюзнай дзяржавы, яе ролю, у тым ліку ў перамяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Сустрэчу ініцыяваў беларускі бок пры падтрымцы дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Багдана Яроменкі.

Галоўнай мэтай візіту Латушкі ва Украіну было перадаць папярэднюю справаздачу аб ролі Лукашэнкі і Саюзнай дзяржавы ў незаконным перамяшчэнні і перавучванні ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыі Беларусі. Уладам Украіны перадалі дадатковыя матэрыялы да гэтай справаздачы, 12 кейсаў дзяцей-сірот, якія былі вывезены ў Беларусь. А таксама абмеркавалі, чым беларуская апазіцыя можа яшчэ дапамагчы ў гэтым расследаванні.

Латушка заўважае, што пытанне не стаяла: сустракацца з ім ці з Ціханоўскай.

«Мы прыехалі паказаць справаздачу, падрыхтаваную НАУ па фактах перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей, ролі ў гэтым Лукашэнкі і Саюзнай дзяржавы. Матэрыялы былі прынятыя ўкраінскім бокам для выкарыстання пры правядзенні папярэдняга следства, якое робіць Генеральная пракуратура па ваенных злачынствах.

Такія матэрыялы важныя для ўпаўнаважанага па правах чалавека амбудсмена Украіны, каб зразумець і атрымліваць больш глыбокую інфармацыю аб саўдзеле ў гэтых злачынствах менавіта рэжыму Лукашэнкі. Зразумела, што мы падымалі пытанне аб далейшых кроках, аб перадачы гэтых матэрыялаў пракурору ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе для выдачы ордара на арышт Лукашэнкі», — тлумачыць Латушка. 

Падчас візіту ва Украіну палітык сустрэўся таксама з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны. Гаварылі пра санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі і выпрацоўку стратэгіі супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, таксама былі абмеркаваныя магчымыя заканадаўчыя ініцыятывы ў парламенце Украіны па тэматыцы Беларусі. 

З міністрам культуры і інфармацыі Украіны галоўнай тэмай размовы стала санкцыйнае ўздзеянне на лукашэнкаўскую прапаганду.

«Былі сустрэчы з дзесяццю кіраўнікамі, палітолагамі, аналітыкамі Украіны, якія займаюцца Беларуссю. Галоўная тэма — распрацоўка стратэгіі для Беларусі з прыярытэтам, што трэба зрабіць сёння і зараз дзеля таго, каб мы прыспешылі на шляху дэмакратычных перамен.

Яшчэ былі сустрэчы, але не думаю, што цяпер час пра іх расказваць. Галоўнае, што мы не прыйшлі прасіць, мы прыйшлі дапамагаць, разумеючы, што Украіна знаходзіцца пад цяжарам агрэсіі, якую развязала Расіі пры ўдзеле рэжыму Лукашэнкі.

Сустрэч было нашмат больш, з часам і пра іх раскажам», — падсумоўвае палітык.

Агата Мурашка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
116
Панылы сорам
6
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
11
4
ЯНКА/адказаць/
01.06.2023
І сканчаецца «Артыкул» па завядзёнцы як дзіцячае сачыненьне. :((
3
Андрусь/адказаць/
02.06.2023
Шчыра кажучы, наконт кейса з дзецьмі і імкненнем з ім у руках скарыць вяршыні ўкраінскай уладнай сістэмы, сітуацыя з боку выглядае досыць анекдатычна:
- Мы правялі расследаванне і прывезлі вам вельмі важную інфармацыю! 
- Так? Ну ідзіце да дарадцы, раскажыце яму.
- Пан Міхайла, мы знайшлі куды вашых дзяцей у Беларусі возяць? 
- А, дык гэта не да мяе, гэта ідзіце да Генпракурора. 
Тук-тук! А нам да Генпракурора.
- Яму не да вас. Вайна і карупцыя вакол. 
- А мы правялі расследавнне і прывезлі вам вельмі важную інфармацыю! Падаляк сказаў вам распавесці. 
- А! Ну добра. Пакладзіце вунь туды і валіце дадому. 
02.06.2023
Юзік, яроменка - фрык, навошта з ім размаўляць, ен называю беларусаў - "беглымі"

 Гэта дно і ганьба сустракацца з тымі, хто хоча заткнуць рты беларусам на дзень паўстання Каліноўскага!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031