Знайсці
31.05.2023 / 22:0211РусŁacБел

Макрон лічыць, што ціск Захаду на Лукашэнку дастатковы, але яму трэба пакідаць выхад

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон лічыць, што краіны Захаду павінны працягваць аказваць ціск на Беларусь, прадухіляючы яе непасрэднае ўступленне ў вайну з Украінай, але не ўзмацняць яго, каб не пазбаўляць Лукашэнку выйсця. Пра гэта ён заявіў у сераду, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі па бяспецы Globsec у Браціславе.

Эманюэль Макрон. Фота: Alex Brandon / AP 

«Ці думаю я, што мы павінны быць больш агрэсіўныя ў дачыненні да Беларусі? Мой адказ — не. Я думаю, што для нас было б памылкай […] браць на сябе ініцыятыву, распаўсюджваючы канфлікт на Беларусь. Мы павінны працягваць аказваць на іх ціск, каб яны не ўступалі ў вайну», — адзначыў французскі лідар.

«Я думаю, што мы павінны абраць шматбаковы падыход. Па-першае, дапамагаць грамадзянскай супольнасці […], па-другое, прапанаваць ім перспектывы ў выпадку, калі яны будуць праводзіць перавыбары прэзідэнта.

Па-трэцяе, аказваць ціск на наяўную адміністрацыю Лукашэнкі, пры гэтым прапаноўваючы магчымасці выхаду з сітуацыі, якая склалася. Калі вы абмяжоўваецеся санкцыямі і не даяце магчымасцяў выхаду, вы падштурхоўваеце людзей да таго, каб яны пакідалі ўсё так, як ёсць», — мяркуе Макрон.

Чытайце таксама:

Вось як памянялася французскае грамадства. Тое самае чакае грамадства беларускае?

«Назваў Эманюэля словам з чатырох літар, першая — «С». Борыс Джонсан моцна вылаяўся на Макрона

Макрон прапанаваў новую ідэю для перамоваў Украіны і Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
14
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8
1
Петро/адказаць/
01.06.2023
Макрон зноў разважае пра рэчы якія не ведае
0
Woodoo Cult /адказаць/
01.06.2023
Редкий идиот.
0
Железный Дровосек /адказаць/
02.06.2023
Яшчэ адна макронаўская бздура. Ніякіх выйсцяў і ніякіх перамоў са злачынцам. Чаго ён ьаіцца ўваходу лукашэнкаўскага войска? Усё скончылася б хутчэй,чым ён бы сказаў «чарнічны пірог».
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930