Знайсці
31.05.2023 / 22:531РусŁacБел

Польшча затрымала экс-супрацоўніка ФСБ, які ўцёк з Расіі, і рыхтуе яго да дэпартацыі

У Польшчы затрымалі былога супрацоўніка ФСБ Эмрана Наўрузбекава, які раскрыў схему пастановачных тэрактаў расійскай спецслужбы. Яго збіраюцца дэпартаваць у Расію, піша рэсурс «Агенцтва» са спасылкай на жонку затрыманага і пастанову суда.

Эмран Наўрузбекаў

Наўрузбекаў эміграваў з Расіі яшчэ ў 2017 годзе і з тых часоў жыў з сям'ёй у ЕС, нягледзячы на тое што яму адмовілі ў атрыманні палітычнага прытулку. У пастанове суда гаворыцца, што польскія паліцыянты затрымалі Наўрузбекава 17 мая падчас праверкі дакументаў у лагеры для ўцекачоў у Куяўска-Паморскім ваяводстве, куды яго змясцілі пасля другой спробы падаць заяву на прытулак у кастрычніку 2022 года. Мужчыну змясцілі пад арышт праз магчымае парушэнне правілаў паводзін у лагеры.

У дакуменце адзначаецца, што Наўрузбекаў не падпарадкоўваўся патрабаванням паліцэйскіх і паводзіў сябе агрэсіўна. Сам расіянін, са слоў ягонай жонкі, гэта адмаўляе.

Суд забараніў Наўрузбекаву ўезд у Польшчу і краіны Шэнгенскай зоны на 10 гадоў. Цяпер ён знаходзіцца ў ахоўным цэнтры для замежнікаў у Пшэмыслі. Там былы супрацоўнік ФСБ прабудзе да 15 жніўня ў чаканні дэпартацыі.

Наўрузбекава таксама ўключылі ў спіс асоб, якія пагражаюць бяспецы Польшчы. Суд назваў гэта адной з прычын для дэпартацыі.

У снежні мінулага года Эмран Наўрузбекаў даў інтэрв'ю заснавальніку праекта Gulagu.net Уладзіміру Асечкіну, у якім назваў сябе былым супрацоўнікам контрвыведніцкага падраздзялення ўпраўлення ФСБ. Ён расказаў пра практыку «кіраваных тэрактаў» — пастановачных аперацый па «ліквідацыі тэрарыстаў», якія арганізуе ФСБ на Паўночным Каўказе. На іх супрацоўнікі спецслужбаў нібыта зарабляюць прэміі і падвышэнні.

Чытайце таксама:

Стала вядома, як сын чыноўніка, блізкага да Пуціна, уцёк з-пад хатняга арышту ў Італіі

Нямецкі мільярдэр, які пяць гадоў таму знік у Альпах, знайшоўся ў Маскве

«Заб'юць — ок, не заб'юць — вялікі дзякуй». Былы «вагнеравец» Мядзведзеў заявіў, што хоча вярнуцца з Нарвегіі ў Расію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
31.05.2023
Польша Рф критикует и одновременно подыгрывает))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера