Знайсці
01.06.2023 / 10:221РусŁacБел

«Размова пра лічаныя хвіліны». У Паветраных сілах Украіны патлумачылі, чаму Расія абстрэльвае Кіеў «Іскандэрамі»

Атакуючы Кіеў ракетамі «Іскандэр», расіяне хочуць нанесці ўдар нечакана, каб было мала часу для таго, каб схавацца і каб не змагла зрэагаваць СПА.

«А якім яшчэ ўзбраеннем яны могуць гэтак хутка і эфектыўна нанесці ўдар? Былі ў іх спробы наносіць удары ракетамі С-400 менавіта па Кіеўскай вобласці. Праціўнік выкарыстоўвае менавіта гэтыя аператыўна-тактычныя комплексы для таго, каб было мінімум часу зрэагаваць на гэтыя рэчы», — растлумачыў прадстаўнік камандавання Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат, піша «РБК-Украіна».

Ігнат прывёў наступны прыклад: дапусцім, калі ляцяць крылатыя ракеты з Каспія або з Чорнага мора, то адпаведна ёсць каля гадзіны, каб зрэагаваць і пайсці ў сховішча, а ў выпадку з «Іскандэрамі» гаворка ідзе пра лічаныя хвіліны.

«Праціўнік хоча заспець знянацку, каб наша СПА не змагла зрэагаваць. Але, як бачым, спрацавала і гэтым разам», — мяркуе ён.

Уначы ў Кіеве прагучала трывога, у розных раёнах былі чуваць выбухі праз працу СПА. Абломкі збітых цэляў знайшлі адразу ў трох раёнах сталіцы.

І хоць СПА збіла ўсе 10 ракет, якія выпусціла Расія з «Іскандэраў», без ахвяр не абышлося. У прыватнасці, у Дзяснянскім раёне загінулі тры чалавекі. Яшчэ 10 атрымалі раненні, сярод іх таксама ёсць дзіця.

Чытайце таксама:

Начная атака на Кіеў. Ёсць загінулыя, у тым ліку дзіця

«Людзі грукалі, але ніхто не адчыніў». Жыхар Кіева распавёў, як у выніку сённяшняга абстрэлу загінула яго жонка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
18
0
Победа/адказаць/
01.06.2023
10 из 10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930