Дзіцячую пісьменніцу асудзілі па «народным» артыкуле на два гады «хатняй хіміі»
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 мая асудзілі Яну Цэглу паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў Яне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).
Дзяўчыну затрымалі 6 красавіка 2023 года. Да суда яе ўтрымлівалі пад вартай.
Яна Цэгла — пісьменніца, аўтарка казак. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Вучылася ў літаратурнай школе Адама Глобуса. Апошні год дзяўчына працавала ў ЛіМе («Літаратура і мастацтва») журналісткай. Яна заснавала часопіс маладога беларускага мастацтва «Маскарад», піша «Вясна».






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Крамы «Святлафор» ператвараюцца ў «Спутнікі»
 5
PandaDoc купіла нямецкую фінтэхкампанію Denario
 1
«Гэта сапраўднае шанцаванне». На раскопках у Полацку знайшлі скандынаўскую зашпільку XI стагоддзя ў форме для адліўкі
 5
Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў
 2
«Калі акцыя няўзгодненая, іх будзе шукаць міліцыя». Гомельскія чыноўнікі пракаментавалі «мемарыял» вагнераўцам у цэнтры горада
 11
У Магілёве збіраюць подпісы супраць перайменавання плошчы Арджанікідзэ ў гонар Георгія Каніскага
 7
«Мы не можам за гэта не перажываць». Наталлю Качанаву непакоіць, што беларусы позна бяруць шлюб
 16
Бусел з-пад Маладзечна зноў уцёк у горад. Ён адчайна спрабуе паляцець у вырай, але не атрымліваецца
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера