«Нас нішто не спыніць». Церцель параўнаў КДБ са СМЕРШам
Старшыня КДБ заявіў, што ўзровень эскалацыі расце.
«Магу запэўніць нашых грамадзян, што Лукашэнка нам ставіць задачы выразна, па сутнасці, глыбока. Мы дзейнічаем рашуча. КДБ Беларусі працуе як СМЕРШ: мы вагацца не будзем, настроеныя рашуча, нас нішто не спыніць. Але мы заклікаем усіх, у тым ліку нашых апанентаў за мяжой, — трэба адумацца, вырашаць праблемы мірным шляхам, прыходзіць да кансэнсусу па розных аспектах», — падкрэсліў Іван Церцель.
СМЕРШ — назва шэрагу незалежных адна ад адной контрразведвальных арганізацый у Савецкім Саюзе падчас Другой сусветнай вайны. СМЕРШ знішчаў у тым ліку і палітычных апанентаў.
Таксама СМЕРШ рабіў фільтрацыю салдат, якія вярталіся з палону, і зачыстку прыфрантавой паласы ад «нямецкай агентуры і антысавецкіх элементаў» (сумесна з войскамі НКВД па ахове тылу дзеючай арміі і з тэрытарыяльнымі органамі НКВД).
Чытайце таксама:





