Знайсці
01.06.2023 / 14:11РусŁacБел

Памёр святар Станіслаў Лугоўскі

Ён чвэрць стагоддзя служыў у Беларусі.

31 мая ў Польшчы адышоў у вечнасць ксёндз Станіслаў Лугоўскі SDB, які чвэрць стагоддзя нёс служэнне ў Беларусі, піша catholic.by.

Ксёндз Станіслаў Лугоўскі SDB быў адным з першых салезіянаў у Беларусі. Пастырскаму служэнню на нашай Бацькаўшчыне ён прысвяціў 25 гадоў свайго святарства. Апошнім месцам яго служэння ў нашай краіне была парафія Святога Мацвея ў Раўбічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Усход), дзе на працягу чатырох гадоў святар выконваў функцыю пробашча.

У лістападзе 2015 года ксёндз Станіслаў Лугоўскі завяршыў гэтую місію і вярнуўся на радзіму, у Польшчу, дзе працягваў душпастырскую дзейнасць.

Вернікі парафій, дзе нёс служэнне ксёндз Станіслаў Лугоўскі, сабраты салезіяне і іншыя святары ў Беларусі запамяталі яго як чалавека надзвычай добрага, адкрытага, шчырага і адданага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
26
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930