Знайсці
01.06.2023 / 15:26РусŁacБел

Зяленскі назваў умову, пры якой спыніцца тэрор Расіі

Дзякуючы дапамозе партнёраў у рамках кааліцый Patriot і сучасных знішчальнікаў будзе пакладзены канец расійскаму ракетнаму тэрору, а таксама гэта дазволіць наблізіць мір. Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Малдове, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі і Мая Санду ў Кішынёве. Фота: president.gov.ua

Зяленскі нагадаў, што падчас сённяшняй расійскай ракетнай атакі на Кіеў загінулі тры чалавекі, у тым ліку адно дзіця.

«Цяпер ёсць два вырашальныя складнікі: кааліцыя Patriot, якая пакладзе канец расійскаму шантажу балістычнымі ракетамі, і кааліцыя сучасных знішчальнікаў, якія дакажуць, што тэрор супраць нашых гарадоў не мае шанцаў», — адзначыў Зяленскі.

Паводле яго слоў, хуткасць фарміравання гэтых кааліцый «літаральна паскарае мір».

Зяленскі прыбыў на саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які праходзіць у «замку Мімі» ў вёсцы Бульбоака. Па прыбыцці ён заявіў, што на сустрэчы будзе развіваць «кааліцыю знішчальнікаў» і прапануе «кааліцыю Patriot».

Чытайце таксама:

«Размова пра лічаныя хвіліны». У Паветраных сілах Украіны патлумачылі, чаму Расія абстрэльвае Кіеў «Іскандэрамі»

Начная атака на Кіеў. Ёсць загінулыя, у тым ліку дзіця

Зяленскі ў Кішынёве: Украіна і Малдова будуць разам у ЕС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
54
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера