Знайсці
01.06.2023 / 19:191РусŁacБел

Уладзімір Арлоў праедзе з літаратурным турам па Еўропе — больш за 10 гарадоў у чатырох краінах

Больш за 10 гарадоў у чатырох краінах наведае ў чэрвені пісьменнік Уладзімір Арлоў, каб прэзентаваць свае кнігі.

Уладзімір Арлоў. Фота: «Наша Ніва»

Пісьменнік Уладзімір Арлоў падчас сустрэч у Польшчы, Нямеччыне, Італіі і Літве найперш пазнаёміць чытачоў са сваёй новай кнігай «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча». Аўтар зачытае таксама ўрыўкі са знакамітых «Імёнаў свабоды» з 410 партрэтамі змагароў за свабоду беларускай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі і да нашых дзён, паведамляе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё. 

Будуць прадстаўлены чытачам і іншыя кнігі, выдадзеныя фондам Kamunikat.org., у тым ліку найноўшае выданне «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны. Таямніцы полацкай гісторыі». Гэтую кнігу Уладзімір Арлоў прэзентаваў у Беластоку ў апошні дзень мая падчас сустрэчы гістарычнага клуба Beer&History.

Сёння прэзентацыя ў Варшаве , у Лодзі — 2 чэрвеня, у Кракаве — 4 чэрвеня.

У межах дзён салідарнасці «Культура ў эміграцыі» Уладзімір Арлоў распавядзе пра ўдзел жанчын у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Большасць сустрэч будзе праходзіць менавіта з акцэнтам на паўстанне Кастуся Каліноўскага, бо сёлета адзначаецца 160 год ад паўстання 1863 года.

Ва Уроцлаве (5 чэрвеня) творчая сустрэча «Змагарнае стагоддзе» з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым будзе прысвечана беларускай гісторыі ХІХ ст.

У Познані (6 чэрвеня) падчас сустрэчы «Patria aeterna. Айчына — вечная» пісьменнік будзе распавядаць пра псіхалогію творчасці і пра тое, як нараджаюцца кнігі.

У Берліне (7 чэрвеня) сустрэча пройдзе пад паўстанцкім заклікам «Межы Айчыны пазначым крывёю!». Падчас сустрэчы будуць раскрытыя новыя факты з жыцця Кастуся Каліноўскага ды малавядомыя старонкі баявых дзеянняў супраць расійскіх войскаў. Пісьменнік раскрые гэтыя тэмы ў адкрытай размове з публікай.

Таксама ў чэрвені запланаваныя сустрэчы пісьменніка з беларускай дыяспарай у Мілане, Балоньі і Рыме (Італія), а ў канцы месяца — у Літве.

Арганізатар «літаратурнага турнэ» — Беларуская інтэрнэт-бібліятэка і фонд Kamunikat.org.

Чытайце таксама:

«Невядомыя беларускія тэксты з атачэння Каліноўскага 1863 года». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «Каву з гісторыкам»

Выйшла кніга «Анталогія паэтак. Выбранае Вальжынай Морт»

Беларуская мастачка зрабіла прыгожыя выцінанкавыя стыкеры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
4
Некрополь/адказаць/
01.06.2023
Ещё б про удзел нетрадиционных в восстании Калиновского, и тогда было бы совсем по-европейски.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930