Знайсці
01.06.2023 / 21:40РусŁacБел

З-за гібелі людзей, якія не змаглі трапіць у зачыненае бамбасховішча, у Кіеве затрымалі чатырох чалавек

У ходзе расследавання гібелі людзей з-за нядопуску грамадзян у сховішча ў Кіеве праваахоўнікі затрымалі чатырох чалавек: першага намесніка Дзяснянскай РГА, дырэктара медустановы і яго намесніка, а таксама ахоўніка. Пра гэта паведаміў офіс генпракурора ў фэйсбуку.

Фота: «Украінская праўда»

Зараз траім затрыманым службовым асобам пагражае абвінавачанне ў падазрэнні ў службовай халатнасці, якое пацягнула цяжкія наступствы, ахоўніку — у пакіданні ў небяспецы, што пацягнула смерць.

У ноч на 1 чэрвеня ў выніку расійскага абстрэлу Кіева загінулі тры чалавекі, сярод іх дзіця. Муж адной з загінулых заявіў, што яго жонка была забітая, калі спрабавала трапіць у сховішча, якое аказалася зачыненым.

З-за здарэння прайшлі ператрусы ў Кіеўскай гарадской адміністрацыі і паліклініцы, дзе знаходзіцца сховішча. 

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі намякнуў на непрыемныя наступствы для мэра Кіева Віталя Клічко, калі пацвердзіцца, што ў сталіцы з-за зачыненага бамбасховішча загінулі людзі.

«Сказаў бы так: можа быць накаўт», — сказаў Зяленскі, адказваючы на пытанне журналістаў, хто будзе адказваць, калі пацвердзіцца інфармацыя аб гібелі трох кіеўцаў з-за зачыненага сховішча.

Бамбасховішчы ў Кіеве з гэтага часу будуць пастаянна адчыненыя, заявіў кіраўнік дэпартамента муніцыпальнай бяспекі адміністрацыі горада Раман Ткачук.

«Да гэтага былі размовы, што мы не можам трымаць сховішчы пастаянна адчыненымі, таму што там зробленыя рамонтныя работы і бяздомныя будуць арганізоўваць там начлежкі. Але ў нас няма іншага выйсця, акрамя як трымаць іх пастаянна адчыненымі», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

«Людзі грукалі, але ніхто не адчыніў». Жыхар Кіева распавёў, як у выніку сённяшняга абстрэлу загінула яго жонка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера