Знайсці
02.06.2023 / 10:2620РусŁacБел

Лукашэнка хацеў далучыцца да NATO, але апынуўся ў расійскай пастцы — Макрон

Прэзідэнт Францыі выказаў такое меркаванне на міжнародным форуме па бяспецы GlobSec у Браціславе.

Эманюэль Макрон падчас прэс-канферэнцыі ў рамках міжнароднага форуму па бяспецы GlobSec. Стоп-кадр відэа ютуб-канала «Свабода Premium»

Падрабязнасцямі падзяліўся журналіст «Свабоды» Аляксей Знаткевіч на ютуб-канале «Свабода Premium», які непасрэдна прысутнічаў на форуме.

Як ужо паведамлялася раней, Эманюэль Макрон на міжнароднай канферэнцыі GlobSec заявіў, што да 2020 года адміністрацыя Лукашэнкі спрабавала паказаць, што дыстанцуецца ад Расіі. Прэзідэнт Францыі заклікаў ціснуць на Лукашэнку, але пакідаць яму поле для манеўру, магчымасць для выхаду з той сітуацыі, якая склалася сёння.

Падчас прэс-канферэнцыі ў Браціславе Макрон адказаў на пытанне Паўла Слюнькіна аб тым, ці не слабы адказ Захаду, ці дастаткова толькі падтрымкі грамадзянскай супольнасці, калі ў Беларусі расійскія танкі. Макрон пры адказе на гэтае пытанне сярод іншага адзначыў:

«Я думаю, што ў 2020 годзе мы прынялі вельмі ясныя рашэнні, увёўшы санкцыі. Але давайце будзем шчырымі: мы падштурхнулі Беларусь і яе палітычную сістэму да Расіі. Не варта забывацца, што ў Беларусі, якім бы ні быў Лукашэнка, былі сфальсіфікаваныя выбары і што гэта не дзяржава, дзе паважаюць вяршэнства закону. Там не было павагі да выбараў, і мы правільна зрабілі, што занялі жорсткую пазіцыю».

Другі момант, які прагучаў з вуснаў Макрона, сведчыць аб тым, што Лукашэнка і частка ягонай адміністрацыі ў прыватных размовах, прыватнай камунікацыі з Захадам казалі, што яны баяцца Расіі і што яны ў будучыні не проста хацелі б збліжэння з Захадам, а далучэння да НАТА:

«Але фактычна гэта была краіна, дзе прэзідэнт і частка ягонай адміністрацыі хацелі далучыцца да НАТА і былі вельмі асцярожныя з Расіяй. Мы паставілі яго ў сітуацыю, дзе ён апынуўся ў пастцы Расіі», — мяркуе Эманюэль Макрон.

Як згадаў карэспандэнт «Свабоды» Дзмітрый Гурневіч, у такім жа ключы выказваўся ў сваіх мемуарах і дарадца Трампа Болтан, які наведваў Мінск да выбараў у 2019 годзе. Ён пісаў, што Лукашэнка паказваў яму нейкія мапы ў доказ таго, што небяспека сыходзіць ад Расіі.

Чытайце яшчэ:

Макрон прапанаваў новую ідэю для перамоваў Украіны і Расіі

«Назваў Эманюэля словам з чатырох літар, першая — «С». Борыс Джонсан моцна вылаяўся на Макрона

Вось як памянялася французскае грамадства. Тое самае чакае грамадства беларускае?

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Олег/адказаць/
02.06.2023
[Рэд. выдалена]
0
Freddy /адказаць/
02.06.2023
это даже не смешно. агент фсб посаженный во власть росейскими  спецслужбами никогда не хотел и не мог вступить в НАТО. его единственной задачей было присоединение Беларуси к росийской империи. что он успешно выполнил. племяник Ротшильдов несет откровенную чушь. Макроша, ты же не пранк от ФСБ чтобы пороть такие глупости? 
03.06.2023
Уже сборник макронизмов можно издавать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера