У Мінску судзяць 21-гадовага Дзмітрыя Гудзеева — яму пагражае да 12 гадоў калоніі
Падчас брутальнага затрымання Дзмітрый быў моцна збіты.
З 25 мая ў Мінскім гарадскім судзе разглядаецца справа Дзмітрыя Гудзеева, піша «Вясна».
Хлопцу інкрымінавана ч. 2 арт. 290-5 КК (Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі) і ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Працэс вядзе Наталля Бугук. У чым канкрэтна абвінавачваюць Гудзеева, праваабаронцам невядома.
Дзмітрыю 21 год, і, мяркуючы па яго сацыяльных сетках, у мінулым маі ён скончыў тэрміновую службу ў вайсковай частцы 3214 у Мінску. У маі хлопца дадалі ў «тэрарыстычны спіс» КДБ. Яму пагражае ад 8 да 12 гадоў калоніі.
Паводле інфармацыі крыніц, падчас брутальнага затрымання Дзмітрый быў моцна збіты.






Чаму Гараўскага апраўдалі? Тлумачаць юрысты
 7
Каментары
51
3214/адказаць02.06.2023
Держись
110
No/адказаць02.06.2023
Без зброi лукашызм не перамагчы. А лукашысты могуць ваяваць толькi з безбройнымi беларусамi: кабетамi, сталымi, студэнтамi, i айцiшнiкамi.
А вось у тых у каго ёсць сiла - яны баяцца!
13
Лепей ня будзе/адказаць02.06.2023
⤷ Историк , сістэматычны гвалт змушае скарыцца і звыкнуцца, а не паўстаць, таму нічога ня будзе. Каб гвалт не працаваў то ад яго б ужо адмовіліся, а так як бачым вельмі эфектыўна працуе. Таму тут як у пекле: надзеі няма. Пара вам звыкнуцца што не праз тыдзень, ні праз год не настане момант кіпення.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Чаму Гараўскага апраўдалі? Тлумачаць юрысты
 7
Затрымалі намесніцу дырэктара кампаніі «ЮрСпектр»
 5
Апраўдальны прысуд Гараўскаму: «У іх — камісія па вяртанні, у Еўропе — незалежныя суды»
 4
Мікалаю Карпянкову памянялі першага намесніка
 4
«Баяцца білінгвізму не варта». Лагапед расказала, у чым спецыфіка працы з беларускамоўнымі дзецьмі і ці робіцца іх больш
 1
Прадстаўнік Алены Захаранка і Валерыі Красоўскай мае намер абскардзіць апраўдальны прысуд Юрыю Гараўскаму
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера