Знайсці
02.06.2023 / 10:21РусŁacБел

Супрацоўніку Інстытута генетыкі далі тры з паловай года калоніі

Паводле абвінавачання, Аляксандр Кандрацюк пакідаў у сацыяльных сетках негатыўныя каментары, які дыскрэдытавалі ўладу і абражалі Аляксандра Лукашэнку.

Мінскі гарадскі суд 17 мая абвясціў прысуд навуковаму супрацоўніку Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук, прафсаюзнаму актывісту Аляксандру Кандрацюку.

Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 369 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч. Дзяржабвінаваўца — пракурор Далідовіч, піша «Вясна».

Актывіста затрымалі разам з некалькімі супрацоўнікамі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН РБ 5 верасня 2022 года. Ён атрымаў 13 сутак адміністрацыйнага арышту, але на волю больш не выйшаў. Да суда Кандрацюка ўтрымлівалі пад вартай ў СІЗА №1 у Мінску.

Пракуратура патрабавала пакараць актывіста Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) 3,5 гадамі пазбаўлення волі.

Суд прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць пазбаўленнем волі тэрмінам на тры з паловай года ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Палітзняволеная Аксана Зарэцкая была ў коме — праваабаронцы

У Мінску судзяць 21-гадовага Дзмітрыя Гудзеева — яму пагражае да 12 гадоў калоніі

«Крычала, вяла сябе агрэсіўна». Стала вядома, што з Аленай Анісім

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930