Знайсці
02.06.2023 / 13:2723РусŁacБел

Новым гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі можа стаць Гігін?

Адразу некалькі чалавек паведамілі «Нашай Ніве», што на гэтую пасаду могуць разглядаць ідэолага Лукашэнкі Вадзіма Гігіна. 

Вадзім Гігін. Фота: БелТА

На сайце Нацыяльнай бібліятэкі генеральны дырэктар не пазначаны, а ў прыёмнай адказалі, што Гігіна ў іх яшчэ няма.

Раней дырэктарам бібліятэкі была Аксана Кніжнікава. Яе прызначылі на гэтую пасаду 1 чэрвеня 2021-га.

Яе папярэднік — Раман Матульскі — працаваў у Нацбібліятэцы з 2003 па 2021 гады.

Вадзім Гігін — прыхільнік рэжыму Лукашэнкі, праўладны палітолаг і гісторык, старшыня праўлення беларускага таварыства «Веды».

З 2016 па 2021 год займаў пасаду дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. 

Восенню 2022-га Гігін ездзіў назіральнікам на «рэферэндум» у так званую «Луганскую Народную Рэспубліку». 

У прапагандысцкіх медыя ён часта выказваецца пра вайну ва Украіне.

Нядаўна, напрыклад, Гігін прызнаўся, што ні пра якія перамовы не думае, яму карціць толькі адно — «перамога Расіі ў СВА» і разгром Украіны:

«Не трэба выкручвацца, — сказаў Гігін. — Перамога Расіі ў СВА — гэта і перамога Беларусі. Усе патрыятычныя сілы, прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі перакананыя ў гэтым. Мы ездзім па краіне, мы размаўляем з людзьмі. Трэба пра гэта гаварыць наўпрост:

так, Беларусь не ўдзельнічае ў баявых дзеяннях, і гэта наш прынцыповы выбар, наша лінія, наша пазіцыя. Але давайце казаць наўпрост: мы заўзеем за Расію, мы жадаем поспеху расійскай арміі, мы жадаем перамогі Расіі, мы жадаем разгрому неанацысцкай зграі, якая называецца Узброеныя сілы Украіны. Мы жадаем разгрому клікі Зяленскага».

Праціўнікам Лукашэнкі Вадзім Гігін любіць наўпрост пагражаць

Яго асобных цытат ужо не адрозніш ад слоў Азаронка.

У перадачы «Азарёнок. Напрямую» лукашэнкаўскі ідэолаг крытыкаваў канферэнцыю дэмакратычных сіл «Новая Беларусь», якая прайшла 8 і 9 жніўня 2022-га ў Вільні. Ëн пагражаў апанентам рэжыму за мяжой забойствамі.

«Краіны НАТА праспансавалі так званую канферэнцыю, фактычна зборышча калабарацыяністаў у духу 1943-1944 гадоў, усіх гэтых недабітых падонкаў, усіх гэтых адкідаў і пазадкаў беларускага грамадства, усёй гэтай дрэні і поскудзі, усёй гэтай убогай навалачы, якая спрабавала ўзяць уладу ў нашай краіне. Усіх гэтых вылюдкаў роду чалавечага. Такіх, як Латушка, Ціханоўская, Вячорка і ўсякага астатняга зброду, дзе галоўнай тэмай была ваенная інтэрвенцыя супраць Беларусі», — казаў ён. 

Чытайце таксама:

«Перамога Расіі ў СВА — гэта і перамога Беларусі». Ідэолаг Лукашэнкі раскрыў яго сапраўдныя планы па Украіне

Вадзім Гігін паехаў назіральнікам на «рэферэндум» у «ЛНР»

«Вырадкі роду чалавечага, недабітыя падонкі». Гігін пагражае праціўнікам Лукашэнкі

Урад вызначыў, якія паслугі можна будзе закупляць у прапагандысцкага таварыства «Веды»

Агата Мурашка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Valadzimir/адказаць/
02.06.2023
Анфиса , ані так думают.
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.06.2023
мінусоўшчыцы)

таму што я хадзіла ў бібліятэку Акадэміі Навук і Навуковатэхнічную

нуў.
так мне было больш па душы)
1
Улад/адказаць/
03.06.2023
Ніна, Ня ўсе гэта разумеюць. Таму лішні раз "паставіць" такое пытанне - не пашкодзіць. Можа, хто з РБ-зомбі задумаецца. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера