Знайсці
02.06.2023 / 12:449РусŁacБел

«Значыць, не лёс». Анатоля Шумчанку не ўзялі кіроўцам на «хуткую»

У аб'яве пра вакансіі, якую размясцілі на сайце па пошуку працы, пазначаны заробак — ад 800 да 1000 рублёў пры адсутнасці досведу працы і наяўнасці вадзіцельскіх правоў катэгорыі «B».

Анатоль Шумчанка. Фота з інстаграма

Анатоль Шумчанка, піша «Народная Воля», ужо даўно шукае працу, адгукнуўся на прапанову. І тут жа атрымаў культурную адмову.

Фота Анатоля Шумчанкі

«Цалкам відавочна, што прычына адмовы ў працы па вакансіях, куды я пастаянна звяртаюся час ад часу, не ў маіх прафесійных навыках і якасцях, а ў мінулай грамадска-палітычнай дзейнасці, — выказвае сваё меркаванне Анатоль. — Учора я адгукнуўся на вакансію кіроўцы «хуткай дапамогі», а сёння прыйшла адмова. Характэрна, што там досвед не патрабаваўся, заробак невысокі (800 рублёў), наяўнасць правоў катэгорыі «В» у мяне маецца. Хацеў паслужыць людзям, ратуючы іх, хай і такім чынам, але, значыць, не лёс…»

Апошні год лідар прадпрымальнікаў марна шукае працу. Яго нікуды не бяруць.

Чытайце таксама:

«Ніякіх прапаноў не паступае. Наогул». Лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка расказаў, як некалькі месяцаў марна шукае працу

«Яшчэ раз трапішся — будзе крыміналка». Анатоль Шумчанка расказаў пра сваё затрыманне і тры дні ў ізалятары

Да Анатоля Шумчанкі на лецішча пракраўся злодзей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
18
02.06.2023
Навошта ён марнуе час у канцлягеры? Трэба з сямёй зьяджаць у нармальную краіну, дзе права чалавека паважаюць, а не здзекваюцца як з быдла
5
Смешна чытаць невераятных/адказаць/
02.06.2023
Епуап, ну толькі калі вы іх пераможаце сваімі пісулькамі ў інэце...
0
Квуерг/адказаць/
06.06.2023
Смешна чытаць невераятных, гэць у масковію лукашыст!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930