Знайсці
02.06.2023 / 17:2115РусŁacБел

Колькі каштуе модны «лук» Качанавай?

«Гэта не пра прадстаўнікоў улады Беларусі. Гэта не пра нас — стылісты, візажысты… Няма ніякіх стылістаў, ніякіх візажыстаў. Я шыю адзенне ў атэлье з тканіны «Камволь» і заўсёды нашу адзенне беларускай вытворчасці», — сказала нядаўна старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. «Еўрарадыё» падлічыла, колькі мог бы каштаваць строй чыноўніцы.

Наталля Качанава часцей за ўсё абірае стрыманыя колеры адзення: шэры, блакітны, бэжавы, сіні. Зрэдку прыўносіць разнастайнасць і выбірае клетку. У «Камволі» сапраўды шмат такога кшталту касцюмных тканін. Гэта паўвоўна з дадаткам паліэстару, віскозы.

Адзін метр касцюмнай тканіны «Камволь» каштуе 23-24 рублі. Гэта будзе, напрыклад, блакітны меланж або «гусіная лапка» ў стылі Шанэль. На гарнітур з жакета і спадніцы спатрэбіцца прыкладна 3-3,2 метра тканіны. На жакет каля — 2-2,20 метра, на спадніцу — метр. 

 

Наталля Качанава кажа, што адзенне ёй шыюць у атэлье Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі. Яно называецца LineA і адкрытае для ўсіх ахвотных на вуліцы Мяснікова, 37. Там могуць распрацаваць дызайн вопраткі, лякалы і паводле іх пашыць гарнітур, які ідэальна сядзе па фігуры.

— Вядома, тут Наталля Качанава крывіць душой, калі кажа, што стылісты — гэта не пра яе. Калі чалавек прыходзіць у атэлье, то ўжо маецца на ўвазе, што ён будзе працаваць з майстрам індывідуальна. Гэта той самы стыліст. Вопратка садзіцца на фігуру, падбіраецца тканіна. Гэта нятанна. Людзям, якія хочуць сэканоміць, прасцей купіць адзенне, чым пашыць, — кажа «Еўрарадыё» дызайнерка адзення і супрацоўніца іншага атэлье ў Мінску.

За пашыў жакета на падкладцы ў майстэрні, куды звяртаецца Качанава, возьмуць 200-260 рублёў, за спадніцу-аловак — 60-80 рублёў. Столькі ж каштуе пашыць штаны, хоць у іх Наталлю Качанаву можна заўважыць нячаста. Сукенка каштуе 110-170 рублёў.

Столькі каштуе тканіна, падобная да той, з якой Качанава шыла сабе блакітны строй.

Наталля Качанава не асабліва эксперыментуе з вопраткай — часцей за ўсё абірае строй з жакета і класічнай строгай спадніцы. Фота: sovrep.gov.by

Можна меркаваць, што лякалы для Наталлі Качанава як пастаяннай кліенткі ўжо распрацаваныя, таму на іх яна з кожным наступным заказам эканоміць. Але ўвогуле падрыхтаваць лякала спадніцы каштуе 52 рублі, штаноў — 55. Стварыць жакет па фігуры даражэй за ўсё: за гэта трэба раскашэліцца на 202 рублі. За сукенку — на 103 рублі.

Прынамсі такі прайс размешчаны на сайце атэлье. Такім чынам, гарнітур жакет+спадніца ў стылі Качанавай з распрацоўкай дызайну і пашывам будзе каштаваць каля 600 рублёў. Купляем яшчэ тканіну — беларускую, як Качанава. Атрымліваецца каля 76 рублёў за тканіну, плюс падкладка, фурнітура… Такім чынам, гарнітур будзе каштаваць больш за 700 рублёў.

За распрацоўку і пашыў жакета і спадніцы ў атэлье возьмуць не менш за 600 рублёў. Фота: sovrep.gov.by

— Пашыў жаночага касцюма як у Качанавай у атэлье прэміум-класа ў Мінску і з добрай італьянскай тканіны — гэта мінімум 1000-1500 рублёў. Мой досвед паказвае, што беларускія тканіны ні ў якое параўнанне з італьянскімі ісці не могуць, а яны каштуюць каля 40 даляраў за метр.

Я сабе купляла ў «Камволі» тканіну, і пасля першага ж мыцця яна пайшла галачкамі. Я не веру, што Качанава шые адзенне з іх. Хіба што для чыноўнікаў нейкія спецыяльныя высакаякасныя тканіны ткуць… — кажа суразмоўніца «Еўрарадыё», якая шыла так званае адзенне прэміум-класа.

Жакет выглядае даволі добра — дызайнерка сумняваецца, што ён пашыты з беларускай тканіны. Фота: sovrep.gov.by

Чытайце таксама:

«Чалавек у футарале». Стылістка прааналізавала стыль Наталлі Качанавай

Выкарані ў сабе чыноўніцу. Шэсць памылак у стылі, якія псуюць вобраз

Дзіўныя метамарфозы здараюцца з ФОТАмі Наталлі Качанавай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
27
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
13
0
даведка/адказаць/
03.06.2023
Кочанова лезет всюду, берётся за всё и занимается всем, в чём не является специалистом.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.06.2023
даведка, а в чем она является специалистом?)
извините за вопрос)
0
даведка/адказаць/
03.06.2023
В канализации и дерьме по трубам.))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930