Знайсці
02.06.2023 / 18:294РусŁacБел

«Белсат» звольніў журналіста, якога СК Расіі лічыць арганізатарам забойства Уладлена Татарскага

Журналіста Рамана Папкова, якога Следчы камітэт Расіі лічыць датычным да забойства «ваенкара» Уладлена Татарскага, звольнілі з выдання «Вот так» неўзабаве пасля тэракта ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе RTVI са спасылкай на намесніка кіраўніка тэлеканала «Белсат» Аляксея Дзікавіцкага. «Вот так» — праект польскага тэлеканала «Белсата», створанага для беларусаў. 

Раман Папкоў. Фота: асабістая старонка ў Facebook

«Актывісты, якія займаюцца падтрымкай палітычных партый, не могуць адначасова быць журналістамі, прынамсі ў нас», — сказаў Дзікавіцкі.

Паводле яго слоў, палітычная партыя, да якой мае дачыненне Папкоў, — гэта рух былога дэпутата Дзярждумы Іллі Панамарова «Съезд народных депутатов», якое ў Расіі аб'явілі «непажаданай» арганізацыяй.

RTVI адзначае, што апошняя публікацыя за аўтарствам Папкова на сайце «Вот так» была зробленая 3 красавіка — на наступны дзень пасля тэракта ў Пецярбургу. У ёй журналіст адмаўляе дачыненне да выбуху і кажа, што камунікаваў з абвінавачанай у тэракце Дар'яй Трэпавай выключна «пра журналісцкія справы».

«Зразумела, ніякіх загадаў забіваць Татарскага, ніякіх знаёмстваў з украінскай разведкай — нічога гэтага не было», — казаў Папкоў.

1 чэрвеня МУС Расіі аб'явіла Папкова ў вышук. Следчы камітэт завочна выставіў абвінавачанне Папкову па артыкуле аб арганізацыі тэракта. СК сцвярджае, што ён «кіраваў» тэрактам, у выніку якога загінуў Татарскі.

Чытайце таксама:

«Усіх заб’ём, каго трэба, абрабуем. З Богам». Хто такі Уладлен Татарскі, якога падарвалі ў піцерскай кавярні

«Мама крычала, што заб'е мяне». Дар'я Трэпава дала першае інтэрв'ю пасля выбуху ў прыгожынскім кафэ 

Узарвалі аўтамабіль з Захарам Прылепіным

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
18
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
5
Абуральна
12
02.06.2023
А раней Белсат незауважаў што ён састаіць у партыі?
Белсат страціў канчанткова аўтарытэт калі стаў русіфікаваць свой канал вось такімі праектамі як "ВОТ ТАК"
1
Observatiorio/адказаць/
02.06.2023
Калі дойдзе разуменне што пара рэдакцыі "Вот Так" перайсці на самастойный канал. Тады рэдакцыя "Вот Так" упісалася б ў польскі міжнародны квартэт, разам з TVP World і ангельскай і расейскай службамі Польскага радыё. Іншая справа што міжнародных каналаў для Расеі і так хапае - Настоящее время, Euronews і FreeДом
0
Woodoo Cult /адказаць/
05.06.2023
Зато дудинский на белсате работает. И даже незнание мовы ему не мешает.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера