Знайсці
02.06.2023 / 21:194РусŁacБел

Мінабароны заявіла пра пастаўку «чарговага» ЗРК С-400, а таксама пра прыбыццё ў Беларусь расійскіх вайскоўцаў і тэхнікі

Завяршылася пастаўка ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі чарговага камплекта зенітнага ракетнага комплекса С-400. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Мінабароны.

Пра пастаўку «чарговага» ЗРК С-400 Мінабароны паведамляла і 28 мая. Фота: Аляксандр Палітаеў / «Ваяр»

Таксама, гаворыцца ў паведамленні, на тэрыторыю Беларусі прыбываюць «асабісты склад, узбраенне і тэхніка са складу агульнавайсковых і танкавых злучэнняў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі».

Мінабароны сцвярджае, што гэта мерапрыемствы «ў інтарэсах павышэння абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы» і па павышэнні баявых магчымасцяў воінскіх часцей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Пра пастаўку «чарговага» ЗРК С-400 Мінабароны паведамляла 28 мая.

Чытайце таксама:

Расія ўпершыню страціла на вайне ва Украіне камандны пункт ЗРК С-400. Гэта адна з найбольш важных частак сістэмы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Paliašuk/адказаць/
02.06.2023
Мабыць, Мінабароны РБ - адзінае вайсковае ведамства ў свеце, якое так радуецца прыбыццю акупантаў на тэрыторыю сваёй юрысдыкцыі. Казачныя... абаронцы айчыны.
1
Халуі/адказаць/
03.06.2023
Так званыя "беларускія абаронцы" без бою ўжо здалі краіну крэмлядзям.
03.06.2023
Kali ozo geta  *heura-zgraia* ugamanica ? Ci NIKOLI ? 100 god.....200 ? Jak by haceu IH baczyc *na Fanarah* ! Viseli b ceshyli voka !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера