Знайсці
03.06.2023 / 07:36РусŁacБел

У Расіі затрымалі серыйнага гвалтаўніка, які амаль 30 гадоў таму забіў і спаліў дзяўчыну ў Мінску

За злачынствы ў Беларусі на яго завялі 7 крымінальных спраў, яму пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі.

Фота: скрыншот відэа СК РФ

1 чэрвеня ў Варонежы быў затрыманы 52-гадовы расіянін, які амаль 30 гадоў таму згвалтаваў і забіў 18-гадовую беларуску, а затым спаліў яе цела. Як паведамляе Следчы камітэт Расіі, усяго на злачынцу завялі 7 крымінальных спраў.

Асабістыя звесткі самога злачынца не называюцца. Пазначана толькі тое, што ён учыніў злачынствы па наступных артыкулах: забойства, згвалтаванне, крадзеж, махлярства, разбой, выкраданне дакументаў і наўмыснае знішчэнне маёмасці.

Усе гэтыя дзеянні адбываліся ў Мінску ў 1996 годзе, а сам расіянін знаходзіўся ў вышуку 27 гадоў.

«Мужчына мае дачыненне да 3 фактаў згвалтавання ў Мінску ў 1996 годзе, падчас аднаго з якіх забіў 18-гадовую дзяўчыну, а затым спаліў яе цела ў спробе замесці сляды. Праз гэта грамадзянін ужо арыштоўваўся ў 2001 годзе, аднак тады пры затрыманні выскачыў з 4 паверха, атрымаў шматлікія пераломы і затым быў дастаўлены ў шпіталь, адкуль здолеў уцячы. 1 чэрвеня 2023 года ў Варонежы мужчыну арыштавалі зноў», — заявілі ў прэс-цэнтры МУС Расіі.

За ўчыненыя злачынствы расіяніну пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі, аднак судзіць яго будуць не ў Беларусі праз расійскае грамадзянства.

Чытайце таксама:

Смерць беларускай айцішніцы ў Грузіі: як трагедыя маладой дзяўчыны вылілася ў вялікі краўдшэймінг

У Беларусі затрымалі кантрабандыстаў з біўнямі мамантаў

Беларуска прыехала з-за мяжы, каб памяняць пашпарт, а яе затрымалі сілавікі

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
31
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031