Знайсці
03.06.2023 / 08:484РусŁacБел

У Беларусі адкрыюць цэнтр вірусалогіі, дзе будуць распрацоўваць вакцыны

Да канца года навукоўцы абяцаюць паказаць прататыпы дзвюх новых вакцын. Супраць якіх захворванняў — інтрыга. 

Цэнтр вірусалогіі ў Нацыянальнай акадэміі навук адкрыецца ў найбліжэйшы час, піша БелТА.

«Важны напрамак нашай працы — гэта вірусалогія і распрацоўка вакцын супраць актуальных інфекцыйных захворванняў», — кажа дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Андрэй Ганчароў.

У адпаведнасці з распараджэннем Лукашэнкі паўтара года праводзілася рэканструкцыя цэнтра вірусалогіі, яго аснашчэнне абсталяваннем.

«На сёння ўсе работы завершаныя, цэнтр гатовы да адкрыцця, якое адбудзецца ў самы блізкі час. Праца цэнтра будзе ў першую чаргу скіраваная на распрацоўку метадаў дыягностыкі, лячэнне і стварэнне самых розных вакцын. Над гэтым будзе працаваць міждысцыплінарны навуковы калектыў. У цэнтры будуць працаваць спецыялісты як у вірусалогіі, так і ў імуналогіі, біятэхналогіях і біяхіміі. Усё гэта забяспечвае магчымасць распрацоўкі вакцын», — сказаў Андрэй Ганчароў.

Ён таксама растлумачыў, чаму неабходны цэнтр вірусалогіі.

«Вядома, падштурхнула да гэтага пандэмія COVID-19. Рост колькасці насельніцтва на зямлі, цесната насельніцтва, магчымасць хуткага перамяшчэння, рост кантактаў чалавека з дзікай прыродай — усё гэта забяспечвае з'яўленне ўсё новых небяспечных узбуджальнікаў. Пандэмія, з якой мы сутыкнуліся, — гэта далёка не найгоршы варыянт, існуе вялікая колькасць іншых вірусаў, якія здольныя нанесці большую шкоду. Вірусы трэба даследаваць і ствараць супраць іх сродкі для прафілактыкі. Толькі маючы ў краіне такі цэнтр, што здольны распрацаваць вакцыну супраць любой інфекцыі ў самыя кароткія тэрміны, можна забяспечыць інфекцыйную бяспеку краіны. Мы да гэтага абсалютна гатовыя», — падкрэсліў дырэктар Інстытута.

Навукоўцы цяпер распрацоўваюць дзве вакцыны супраць актуальных захворванняў. «Супраць якіх менавіта — захаваем інтрыгу. Да канца года спадзяёмся паказаць грамадскасці першыя прататыпы гэтых вакцын», — анансаваў Андрэй Ганчароў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
03.06.2023
Верым! Ад кавіду ж ужо распрацавалі! Акурат у самы час! Чакаем ад оспы і чумы!
0
Рагачу./адказаць/
03.06.2023
Беларускія вучоныя. Вірусолагі. Імунолагі. А тым часам даходзіць ад віруса рыгорыч.
0
Юрэц Гагарын/адказаць/
03.06.2023
Хай бы ад лукашызму лепш Беларусь вылечылі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930