Знайсці
03.06.2023 / 10:265РусŁacБел

У шматпакутным «Газпрам-цэнтры» хочуць зрабіць бізнэс-апартаменты

Праект будаўніцтва «Газпрам-цэнтра» ў Мінску на скрыжаванні вуліцы Філімонава і праспекта Незалежнасці спрабуюць рэанімаваць.

Так выглядаў праект «Газпрам-цэнтра»

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны загад №162 ад 1 чэрвеня, на гэта звярнуў увагу «Рэформ». Ім уносяцца змены ва ўказ 2013 года аб будаўніцтве «Газпрам-цэнтра». Дакумент уступіў у сілу з дня яго падпісання. Мінгарвыканкаму даручана заключыць дадатковае пагадненне да інвестдагавора з ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».

Новым загадам «Газпрам трансгаз Беларусь» вызваляецца ад выплаты пеняў за невыкананне тэрміну рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, налічаных да даты ўступлення загаду ў сілу. Акрамя таго, кампанія вызваляецца ад арэнднай платы за зямельны ўчастак для комплексу з 1 ліпеня да 31 снежня 2028 года.

Тэрміны рэалізацыі інвестпраекта падаўжаюцца да 2027 года.

З іншых змяненняў у загадзе вынікае, што ў «Газпрам-цэнтры» дазваляецца будаваць бізнэс-апартаменты, пад гэтым маюцца на ўвазе шматфункцыянальныя памяшканні. Пры іх будаўніцтве можна кіравацца нормамі і правіламі, вызначанымі для памяшканняў адміністрацыйнага прызначэння і жылых памяшканняў.

Таксама ў адпаведнасці з загадам уласнікі, арандатары, лізінгаатрымальнікі бізнэс-апартаментаў, а таксама іх сямейнікі, блізкія сваякі, непрацаздольныя ўтрыманцы могуць рэгістравацца ў такіх памяшканнях (рэгістрацыя па месцы знаходжання). Вызначаны пералік дакументаў для рэгістрацыі.

У інвестыцыйным дагаворы аб будаўніцтве комплексу таксама замацоўваецца права інвестара на змяненне функцыянальнага складу шматфункцыянальнага комплексу, яго асобных частак, у тым ліку да завяршэння іх будаўніцтва. Змены павінны ўзгадняцца з Мінгарвыканкамам і адпавядаць горадабудаўнічым рэгламентам, прыродаахоўным патрабаванням. Яны не павінны прыводзіць да памяншэння аб'ёму інвестыцый, прадугледжанага інвестыцыйным дагаворам.

«Газпрам-цэнтр» пачалі будаваць у мінулым дзесяцігоддзі. Яго будоўля ўжо прыпынялася. Затым яна аднаўлялася, быў знойдзены генеральны падрадчык — італьянская кампанія Codest. Меркавалася, што цэнтр дабудуюць у 2020 годзе. Аднак гэтага не адбылося. У 2021 годзе работы на пляцоўцы прыпыняліся.

«Наша Ніва» падрабязна апісвала эпапею з гэтым цэнтрам:

Справа «Газпрам-Трансгаза» разрастаецца: крыніцы кажуць пра сотню затрыманых і распіл расійскіх маштабаў

«Справа «Газпрама»: працягваюцца затрыманні, звальняюць дзяцей чыноўнікаў, улады патрабуюць аднавіць будаўніцтва «Газпрам Цэнтра»

Трагікамедыя на будоўлі «Газпрам-Цэнтра»: абсталяванне на $20 мільёнаў сапсавалася

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
маленькая архітэктарка цемры/адказаць/
03.06.2023
к сожалению его уже не вернуть (
хотя ...

глядя, как это все ,,строится,,

может и невозможное возможно?
1
Жвір/адказаць/
03.06.2023
Аўтавакзал там кепскі быў, непрыдатны да функцыяў аўтавакзала. А туалеты пры ім, то быў сімвал сучаснага беларускага жыцьця... Каму давялося, халера, імі скарыстацца, той ведае, што гэта такое. Мажліва, што той вакзал будавалі такім, каб яго можна было аператыўна, і ў любы момант, пераабсталяваць пад перасыльную турму ?
03.06.2023
Лезвие ножа)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера