Знайсці
03.06.2023 / 12:536РусŁacБел

Памёр французскі бізнэсмен, які стаў прататыпам галоўнага героя фільма «1+1»

Памёр французскі бізнэсмен Філіп Поца дзі Борг, які стаў прататыпам галоўнага героя фільма «1+1». Яму было 72 гады. Пра гэта паведамляе Le Monde.

Філіп Поца дзі Борг. Фота: Wikimedia Commons

Бізнэсмен, які быў прыкаваны да інваліднага вазка, памёр 1 чэрвеня ў Маракешы.

Граф Філіп Поца дзі Борг, які нарадзіўся 14 лютага 1951 года, паходзіў з вялікай карсіканскай сям'і і быў былым кіраўніком дома шампанскіх вінаў Pommery. У яго здарыўся параліч ног у 1993 годзе пасля аварыі на параплане. Праз некалькі гадоў, пасля смерці сваёй жонкі, ён наняў памочніка па жыццезабеспячэнні, з якім у яго склаліся сяброўскія стасункі. Пра гэтыя стасункі ён расказвае ў сваёй кнізе. 

Кадр з фільма «1+1»

Выпушчаны ў 2011 годзе фільм «1+1» у тым часе меў самы вялікі поспех у французскім кінематографе. Касавыя зборы фільма склалі больш за 400 мільёнаў даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Эннот/адказаць/
03.06.2023
mikola, у кіношцы яны былі не геі! фільм прыкольны, паглядзі на вольным часе, каб менш лухту пісаць
03.06.2023
Эннот, // vedaiu *ih* prykoly ! Adzin=DEBILIZM ! Gumar debilny !
03.06.2023
Эннот,//Uspomniu....Adzin Film mne padabaeca= * Lubit po-ruski*...... 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера