Знайсці
03.06.2023 / 17:309РусŁacБел

Белгародская вобласць паведаміла пра самую вялікую з пачатку вайны колькасць загінулых жыхароў

У пятніцу ад абстрэлаў Белгародскай вобласці загінулі пяць жыхароў рэгіёна, паведаміў губернатар Вячаслаў Гладкоў. У суботу ў Белгародскай вобласці загінулі яшчэ два чалавекі, удакладніў ён. Гэта самыя вялікія сутачныя страты сярод мірнага насельніцтва ад абстрэлаў, з якімі сутыкаюцца расійскія рэгіёны з пачатку вайны, піша «Агентство. Новости».

У Новай Тавалжанцы гараць хаты пасля абстрэлу. Скрын відэа

Тры чалавекі, паводле звестак губернатара, загінулі ў вёсцы Валуйскай гарадской акругі, якую, з ягоных слоў, абстрэльвалі РСЗА «Град». 

Яшчэ двое загінулі ў Шабекінскай гарадской акрузе: жанчыны знаходзіліся ў машыне, якая трапіла пад абстрэл на дарозе. Колькасць параненых у вобласці за 2 чэрвеня дасягнула 16.

Раніцай у суботу, як паведаміў Гладкоў, ад абстрэлаў загінулі дзве жанчыны — у Новай Тавалжанцы і ў Бязлюдаўцы. Яшчэ два чалавекі былі параненыя.

Да гэтага колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва ў Белгародскай вобласці, пра якія паведамлялі ўлады, не перавышала чатырох за дзень: столькі загінулых было пры абстрэле Шабекіна 15 лістапада 2022 года.

Пасля сурʼёзных абстрэлаў з горада Шабекіна ў чацвер пачалі вывозіць людзей. У пятніцу ўлады забаранілі перамяшчэнне па дарогах акругі. Горад, як піша «Коммерсант», апусцеў.

Уладзімір Пуцін, які, па словах яго прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова, ведае пра сітуацыю ў горадзе і падтрымлівае кантакт з мясцовымі ўладамі, публічна не каментаваў абстрэлы Белгародскай вобласці, а толькі падпісаў загад аб узнагароджанні Ордэнам мужнасці кіраўніка адміністрацыі Шабекінскай гарадской акругі Уладзіміра Жданава.

Вайна прыходзіць і ў іншыя расійскія рэгіёны, у тым ліку і тыя, што знаходзяцца на вялікай адлегласці ад Украіны. 30 мая не менш за восем дронаў упалі або былі перахопленыя сістэмамі СПА ў Маскве і Падмаскоўі, а 26 мая дроны пашкодзілі офісны і прыватны будынак недалёка ад цэнтра Краснадара.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Вита/адказаць/
04.06.2023
алена зелена и альбом безъбарьерных решений, Путлер убивает мирных граждан Белгородской Народной Республикм , а мирные люди хотят независимой мирной страны  
04.06.2023
Stas, Готоаься Стасик. Скоро и за тобой придут.
04.06.2023
А што здарылась???!!!:)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031