Знайсці
03.06.2023 / 19:3739РусŁacБел

«Хай зʼездзіць у Кіеў і заначуе ў маёй кватэры». Украінская журналістка расказала пра рэакцыю Сабаленкі на вострыя пытанні

Падпісантка ліста за Лукашэнку, беларуская тэнісістка Арына Сабаленка на сёлетнім «Ралан Гарос» заявіла, што ў пэўны момант «не адчувала сябе ў бяспецы». Для такога тэнісістцы хапіла некалькіх пытанняў на прэс-канферэнцыі — пра Лукашэнку і вайну ва Украіне. Чалавекам, які ўпершыню за некалькі гадоў задаў Сабаленка нязручныя пытанні, стала ўкраінская журналістка «Трыбуны» Дарʼя Мешчаракова.

Дарʼя Мешчаракова. Фота: асабісты архіў журналісткі

Мешчаракова расказала «Трыбуне», што вырашыла задаць адкрытыя пытанні Сабаленцы, калі ўбачыла, што яна ўвесь час унікае ад адказаў наконт вайны, а медыя пры гэтым працягваюць пытацца пра тое, як яна стала «такой цудоўнай».

«Да мяне яе пыталі, як яна стала такой пазітыўнай, маўляў, нават танчыць часам на корце. Зразумела, у яе быў добры настрой. Упэўненая, яна не чакала канкрэтных пытанняў аб вайне. Было заўважна, што ёй стала сапраўды некамфортна. Яна пачала пераглядацца са сваім агентам, нервова хіхікала. Але каб яна тут жа захацела сысці — такога я не заўважыла», — кажа журналістка.

Яна кажа, што журналісты на прэс-канферэнцыі заўважылі, як Сабаленка пераглядалася са сваім агентам.

«Падчас маіх пытанняў яна рабіла гэта яшчэ часцей. Можа, шукала ў яго дапамогі. Склалася адчуванне, што яна з агентам мяне хацела неяк маральна задушыць, выклікаць у мяне пачуццё хвалявання. Але мяне такім не прабʼеш. Я бачыла вайну на Данбасе і ў Кіеве. Побач з маiм домам падалі ракеты з (як я кажу, пакуль Лукашэнка ўтрымлівае ўладу) Беларуссiі. Вось гэта было страшна, а не прадажныя і амаральныя тэнісісты», — гаворыць Мешчаракова.

Арына Сабаленка. Фота: rolandgarros.com

Журналістка здзіўляецца: «Як патэнцыйная першая ракетка свету можа падтрымліваць дыктатара і падзяляць ягоныя каштоўнасці?»

«Я зрабіла выснову, што яна крывадушніца, якая проста крыўляецца на публіку», — працягвае яна.

Мешчаракова не лічыць, што на спартыўных мерапрыемствах варта гаварыць толькі пра спорт.

«Ну вядома. Спартсмены ж не кормяцца з Крамля і з рукі Лукашэнкi. Яны гавораць пра палітыку, калі ім гэта выгадна».

На словы Сабаленкі, што праз такія пытанні яна «не адчувала сябе ў бяспецы», журналістка заўважыла:

«Ха! Я ёй раю: хай зʼездзіць у Кіеў і заначуе ў маёй кватэры. А ўначы пачнецца абстрэл з Беларусі. Вось гэта небяспечна. А яна проста атрымала пытанні пра яе ж учынкі. Няхай нясе за іх адказнасць. Хопіць ужо з сябе ахвяру строіць».

Чытайце таксама:

«Я разумею, чаму яны не паціскаюць нам рукі. Яна не заслужыла, каб яе так праводзілі з корта». Сабаленка пра тое, што трыбуны асвісталі Касцюк

«Які мэсэдж яна нясе ў свет?» Украінская тэнісістка патлумачыла, што не ненавідзіць Арыну Сабаленка, а рэч у іншым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
антиарына/адказаць/
04.06.2023
Жвир, «в статье ничего нет о ее действиях…» - очередное блаблабла. Вам десятки раз написали как она своими действиями открыто поддерживает режим, что даже готова сорваться и прилететь из-за океана в объятия к узурпатору. Если вам в радость поддерживать таких гнилых людей, это ваш выбор, на Олимпиаде-1936 были такие такие же персонажи, которым было в радость лицезреть немецких атлетов на радость фюрера. Удачи, с вами все понятно.
1
За Свабоду!/адказаць/
04.06.2023
О як гб выступае за любімую тэнісістку дыктатара. А не спрацуе, ўсе памятаем, як гэтая ябацька і на новы год піла з ім шампанскае і зараз маўчыць аб судзеле дыктатуры ў агрэсіі супраць украіны. За Сабаленку могуць заўзець толькі ябацькі.
7
Жвір/адказаць/
04.06.2023
антиарына, мне напісалі, я даў адказ, а блаблабла, гэта ў вас. Зьбіраеце плёткі ды домыслы, як бомж шклотару... Чытайце артыкул, там усё канкрэтна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031