Знайсці
03.06.2023 / 21:308РусŁacБел

Джо Байдэн падпісаў закон аб павышэнні столі дзярждоўгу ЗША

Да 1 студзеня 2025 года гэтае пытанне не будзе хваляваць амерыканцаў. 

Павышэнне столі дзярждоўгу ЗША дазволіць краіне пазбегнуць дэфолту. Цяперашні ўзровень у памеры $31,4 трлн быў перавышаны ў студзені. 

Напярэдадні Сенат ЗША зацвердзіў рашэнне Палаты прадстаўнікоў Кангрэса, якое адсунула амерыканскі дэфолт: ён мог наступіць ужо 5 чэрвеня. Гаворка ідзе аб так званай «столі дзяржаўнай запазычанасці» — аб'ёме запазычанняў, вышэй за якія амерыканскі ўрад падымацца не мае права.

Праблемы з дзярждоўгам у Амерыцы ўзнікаюць рэгулярна: калі аб'ём запазычанняў падбіраецца да мяжы, гэтую планку падымаюць.

У цяперашнім выпадку яе наогул адмянілі да 1 студзеня 2025 года. То-бок гэтае пытанне не будзе падымацца да выбараў прэзідэнта, якія пройдуць у лістападзе 2024 года.

Чытайце таксама:

«Усё стабільна дрэнна». Агенцтва Moody's зноў панізіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі, аднак павысіла прагноз па ёй з «негатыўнага» на «стабільны»

Сярэдні заробак у Эстоніі вырас да 1741 еўра. Гэта роўна ў тры разы больш, чым у Беларусі

Лукашэнка з Набіулінай абмеркавалі мэтазгоднасць увядзення адзінай валюты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Олег/адказаць/
04.06.2023
[Рэд. выдалена]
0
Эфэкт Данінга-Кругера/адказаць/
04.06.2023
Джо Барбер, дык не фінансуйце гэты “станочак” - адкажыцеся ад усяго амерыканскага, ад усіх тавараў, дзе ёсць іх камплектуючыя, тэхналогіі і гд., пабудуйце ўласную “камуну” з натуральнай гаспадаркай па прынцыпу запаветаў Маркса і будзе вам шчасце. Хаця пачакайце, гэтакі эксперымент я недзе ўжо бачыў - савок нерушымых ён называўся))
0
Межелайтис/адказаць/
04.06.2023
Официально стали должны ещё больше. Ура!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031