Знайсці
03.06.2023 / 22:1825РусŁacБел

Падаляк заявіў, што расійскія добраахвотнікі, якія робяць дыверсіі на тэрыторыі Расіі, больш не ўваходзяць у склад УСУ

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што расійскія добраахвотнікі больш не знаходзяцца ў складзе УСУ. А Украіна проста дае ім сваю тэрыторыю для дыслакацыі.

Байцы Рускага добраахвотніцкага корпуса. 24 мая 2023 г. Фота: «Суспільне Сумы»

Міхаіл Падаляк заявіў, што на пачатку вайны ў байцоў Рускага добраахвотніцкага корпуса (РДК) сапраўды былі падпісаныя кантракты з Інтэрнацыянальным легіёнам Украіны, аднак гэтыя кантракты скончыліся. З тых часоў яны лічацца незалежнай структурай.

Украіна жа не супраць прадастаўляць тэрыторыю ім, як і іншым нацыянальным групам, якія змагаюцца супраць расійскай улады.

На пытанне, скуль у расійскіх добраахвотнікаў зброя і тэхніка, Падаляк адказаў, што нешта яны «назапасілі» падчас службы ва УСУ, нешта — трафейнае, з тэрыторыі Расіі. 

Ён прагназуе, што гэтай зброі, як і колькасць людзей у РДК, будзе ўсё больш. Украіна будзе дапамагаць ім змагацца з расійскімі ўладамі «кансультацыйна».

Падаляк мяркуе: колькасць людзей у РДК можа ўзрасці ў наступныя месяцы, магчыма нават да пяці тысяч чалавек.

Ён пагражае, што калі Расія не пакіне тэрыторыю Украіне, у самой Расіі можа пачацца «хаатызацыя», значную ролю ў якой ён адводзіць РДК.

Рускія добраахвотнікі гучна заявілі пра сябе ў маі, калі зрабілі дыверсіі на тэрыторыі Бранскай вобласці і Белгародскай.

Чытайце таксама:

«Хачу даказаць, што з тыранам можна ваяваць». Камандзір РДК распавёў пра баявыя дзеянні ў Белгародскай вобласці

Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці

Расійскія ваенкары паведамляюць аб ударах па ўпраўленнях ФСБ і МУС у Белгарадзе — абласным цэнтры Расіі

Губернатар Белгародскай вобласці знайшоў рашэнне праблемы абстрэлаў рэгіёна. І гэта не сканчэнне вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Казік/адказаць/
04.06.2023
Енот, іхтамнет!
0
Горадзенскі КіберЭмаПанк/адказаць/
05.06.2023
Петро, чытаў, у адрозьненьні як я думаю, ад вас. Там няма аніводнага слова пра самавызначэньне. Там ёсьць пра нацыянальнае самаасэнсаваньне (для даведкі: гэта не адное і тое ж). Весь іх маніфэст пабудаваны на крытыке заходняга матэрыялізму (тое ж самае аматарства духоўных "скрэпаў") і на ідэе стварэньня "расейскай нацыянальнай дзяржавы". 
Настойліва раю азнаёміцца з тым, што гэта за рух такі "вотанюгенд", выхадцамі зь якога з'яўляецца РДК, і якая ў іх грунтовая ідэя. Гэта самыя эталонныя расейскія нацыкі з такім хардкорным месівам лухты і шавінізму ў галаве, што ачмурэеце. Калі коратка аб іх сьветапоглядзе, то гэта купа зіганутых на ўсю галаву шалаў, угараючых па рэйху, германізму і скандынаўскім міфам, а таксама па альтэрнатыўнай гісторыі а-ля Рэн-ТВ, напісанай рознымі шызамі, і прадвігаючыя тэзу аб "трыадзіным рускім народзе з прарадзімы Туле". 
Я чарговы раз падкрэслю, што адзіная падстава, чаму яны на баку Ўкраіны ў гэтай вайне - гэта тое, што змаганьне на яе баку ў дадзены момант спрыяе іх мэтам. Але мэты і ворагі ў іх адрозьніваюцца. Мэта Ўкраіны - абарона сваёй краіны, перамога ў вайне, і трыбунал над расеяй пасьля вайны, а вораг - сама расея. Дзеля вотанюгенд і РДК мэта - зьмена палітычнага ладу ў расеі на нацыянал-сацыялізм пад брэндам "трыадзінства", а ворагам яны лічуць выключна лад пуціна, і "заходнія каштоўнасьці".
0
Ніякай розніцы/адказаць/
05.06.2023
Вот, а яшчэ Уласаў на рускай мове размаўляў. Як і ты. Так што ты ці крыжык здымі, ці майткі апрані)). Хаця, табе ж трэба заробак адпрацоўваць)). Украінская прапаганда добра плоціць, калі меркаваць па тым, колькі яе супрацоўнікаў паўсюль)).
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031