Знайсці
04.06.2023 / 08:07РусŁacБел

Рэшткі паветранага шара былі знойдзеныя на паўночным усходзе Польшчы

У горадзе Калішкі (Варміньска-Мазурскае ваяводства) выяўлены рэшткі паветранага шара. Знойдзеныя фрагменты былі канфіскаваныя паліцыяй, а затым перададзеныя вайскоўцам для далейшага вывучэння.

Карта Google.maps

Не выключана, што гэта шпіёнскі шар з усходу, паведамляе Reform.by са спасылкай на RMF FM, якая першай атрымала паведамленне ад слухачоў на гарачую лінію.

Аб'ект быў знойдзены ў суботу раніцай, 3 чэрвеня, на кукурузным полі. За некалькі кіламетраў знаходзіцца палігон і вялікая вайсковая часць, адзначае радыёстанцыя.

Гаспадар поля неадкладна паведаміў пра гэта ў паліцыю, якая апавясціла вайскоўцаў. Паведамленне аб выяўленні аэрастата пацвердзілі ў паліцыі і аператыўным камандаванні Узброеных сіл Польшчы.

Невядома, метэазонд гэта ці вайсковы аб'ект, хоць папярэднія даследаванні ўказваюць на першы варыянт. Аднак нічога нельга выключаць, робяць выснову журналісты RMF FM.

Фермер, які знайшоў аб'ект, расказаў, што пад фальгіраваным купалам аэрастата знаходзілася пенапластавая скрыня, антэна, а на аэрастаце можна было прачытаць надпісы на кірыліцы.

Пра тое, што гэта можа быць мэтэазонд, сведчыць той факт, што, як паведамілі журналісту RMF FM у аператыўным камандаванні, радыёлакацыйныя сістэмы не зафіксавалі парушэння паветранай прасторы Польшчы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930