Знайсці
04.06.2023 / 08:234РусŁacБел

Ва Украіне з'явілася яшчэ адна зорка сацсетак. Гэта кошка Аза, якая жыве на паўразбуранай расейцамі падстанцыі

Азу яшчэ кацянём прынёс на падстанцыю адзін з работнікаў у 2014 годзе. Ён выратаваў яе ад сабак, якія загналі спалоханую жывёліну на дрэва.

Энергетыкі паказалі котку Азу, якая жыве на паўразбуранай расейцамі падстанцыі. Кошка жыве там ужо дзевяць гадоў, піша «Украінская праўда».

Аза прыжылася і абрала сваім месцам крэсла ў галоўным будынку падстанцыі, дзе знаходзіўся шчыт кіравання. Там кошка знаходзілася пераважна зімой, а летам палявала на падстанцыі на мышэй.

Аза жыве на падстанцыі ўжо дзевяць гадоў. Фота: «Украінская праўда»

«Аза — псіхатэрапеўт, стварае камфортную абстаноўку. Яна наш талісман і зорка сацсетак, вельмі камунікатыўная, заўсёды сустракае раніцай. Перажыла з намі многае і стала ўжо часткай нашай каманды», — кажа рэлейнік падстанцыі Аляксандр.

Кошка разам з работнікамі падстанцыі перажыла ўдары расейцаў па энергааб'ектах.

У дзень першага ўдару Аза дзесьці знікла. Вярнулася праз некалькі дзён, калі будынак падстанцыі быў разбураны.

Фота: «Украінская праўда»

«Уначы бегала па разбураным будынку, дзе раней было яе любімае мяккае крэсла, гучна мяўкала, разгублена і з адчаем зазірала ў пабітыя вокны, спехам перабіраючы лапамі па раскіданай цэгле і рэштках сцен. Калі ўбачыла свет у ацалелым будынку, узрадавалася, пабегла да нас», — успамінае Аляксандр.

Усяго падстанцыя атрымала дзевяць такіх удараў, але Аза не пакідае свайго дому.

Усяго падстанцыя перажыла дзевяць удараў, але Аза не пакідае свайго дому. Фота: «Украінская праўда»

Цяпер у кошкі іншае мяккае крэсла ў іншым будынку, але на гэтай жа падстанцыі. Зараз яна штодня назірае, як адбываецца аднаўленне яе дому і, як і раней, палюе на мышэй.

Чытайце таксама:

Зорка інстаграма ўкраінскі кот Сцяпан цяпер жанаты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
58
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
3
0
і-котка/адказаць/
04.06.2023
якая харошанькая
але асабліва на першым фота яна на коціка больш падобна, чым на котку. крыху суровая пыса ў яе. драпежніца)
0
лига/адказаць/
05.06.2023
Это кстати лесной кошак, а не домашний
0
Bhagawan/адказаць/
05.06.2023
Pamatał žyćcio hetuju kotku
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930