У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінула двухгадовая дзяўчынка
Яе цела дасталі з-пад завалаў.
Фота: тэлеграм-канал Сяргея Лысака
У выніку расійскага ўдару па прыгарадзе Дняпра, які адбыўся ўвечары 3 чэрвеня, пацярпела 22 чалавекі, а ўначы ратавальнікі дасталі з-пад завалаў цела двухгадовай дзяўчынкі, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Лысак.
Паводле яго, два двухпавярховыя дамы, паміж якімі трапіла ракета, часткова разбураныя. Пашкоджаныя і 10 прыватных дамоў, аўто, крама, газаправоды.
Таксама ноччу 4 чэрвеня расіяне ўдарылі з артылерыі па Нікапалі — загарэліся два аўто, пажары ўжо патушылі.
«Разбураныя тры шматпавярховікі, рэстаран, лініі электраперадач. На шчасце, без ахвяр», — адзначыў Лысак.
Чытайце таксама:
Некалькі чалавек, у тым ліку дзеці, пацярпелі ад выбуху ў Днепрапятроўскай вобласці





