Знайсці
04.06.2023 / 11:382РусŁacБел

Дзве расійскія ракеты трапілі ў аэрадром каля Крапіўніцкага

Спікер Паветраных сіл Украіны не расказаў пра наступствы, але адзначыў, што трэба ўзмацняць усю Украіну сродкамі СПА.

ТУ-95МС, якія атакавалі Украіну ў ноч на 4 чэрвеня. Фота: Мінабароны Расіі

Дзве расійскія крылатыя ракеты ўначы 4 чэрвеня патрапілі ў аператыўны аэрадром паблізу Крапіўніцкага, паведаміў спікер Паветраных сіл Юрый Ігнат, піша «Украінская праўда».

«Усе крылатыя ракеты не знішчылі, збілі чатыры з шасці. На жаль, трапілі ў аператыўны аэрадром паблізу Крапіўніцкага», — сказаў Ігнат.

Ігнат не расказаў пра наступствы, але адзначыў, што трэба ўзмацняць усю Украіну сродкамі СПА.

Таксама ён дадаў, што ў Сумскай вобласці ёсць пашкоджанні аб'ектаў інфраструктуры.

Чытайце таксама:

Расія на Сёмуху атакавала Кіеў беспілотнікамі і ракетамі

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінула двухгадовая дзяўчынка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
8
1
Ёсік/адказаць/
04.06.2023
Мадэратар, чаму не прапускае маё паведамленьне? Аб шыбініцах, лічыш, не трэба было пісаць? Дык а як са злачынцамі абыходзіцца, якія выконваюць загады аб зьнішчэньні гарадоў і забойствах людзей, а самае страшнае, дзетак, немаўлятак? Калі ёсьць у паведамленьні нешта, што цябе так нервуе, дык выдалі словы, а не ўвесь камент.
1
Назіральнік/адказаць/
04.06.2023
Ёсік, я таксама заўважыў, што мадэратар(ы) пачалі не прапускаць каментары са словамі “рашысты, рашызм”, хоць гэта ўжо сусветнапрызнаныя тэрміны, якія нават на вікіпедыю ўжо дадалі. Затое каменты ад крамлёўскіх становіцца ўсё болей - іх не мадэруюць. Такое адчуванне, што адзін з мадэратараў яўна мае прарасійскія сантыменты, галоўнае каб у выніку гэта не аказаўся крот ці гэбіцкая кансерва, як гэта адбылося ў свой час з чкб.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930