Знайсці
04.06.2023 / 12:256РусŁacБел

​​У Ляйпцыгу паставілі балет пры дапамозе штучнага інтэлекту. Упершыню ў свеце

Прэм'ера прайшла 28 мая, першыя водгукі крытыкаў сведчаць, што відовішча выйшла больш чым уражальнае.

Ляйпцыгская опера. Фота: belcanto.ru

Пакуль ідуць спрэчкі, ці пагражае штучны інтэлект знішчыць працоўныя месцы або нават захапіць уладу над чалавецтвам, кіраўнік Ляйпцыгскай оперы Марыа Шродэр вырашыў перайсці ад тэорыі да практыкі, піша Deutsche Welle.

Для працы над новым спектаклем ён запрасіў брытанскага музыканта і эксперыментатара ў галіне штучнага інтэлекту Гары Ефа, вядомага пад сцэнічным псеўданімам Reeps100.

Гэта майстар жанру бітбокс, калі ўся музыка пішацца пры дапамозе голасу. Але Еф не проста імітуе гукі ўдарных музычных інструментаў, баса і іншых інструментаў, але і шырока прымяняе нейрасетку для апрацоўкі атрыманых трэкаў.

Падчас балета пад назвай Fusion (у перакладзе — сінтэз, або зліццё), музыкант са сваёй тэхнікай і двума мікрафонамі ўдзельнічае ў працы аркестра.

Сам балет падзелены на пяць раздзелаў: «Генезіс», «Штучны інтэлект», «Перазагрузка», «Дэканструкцыя» і, нарэшце, тытульная «Зліццё».

Як вынікае з анатацыі на сайце тэатра, спектакль прысвечаны магчымасцям чалавечага голасу, яго межам і здольнасці выказаць гэта праз танец. Штучны інтэлект ужываўся таксама пры распрацоўцы сцэнаграфіі.

Прэм'ера ў Ляйпцыгу прайшла 28 мая, першыя водгукі крытыкаў сведчаць, што відовішча выйшла больш чым уражальнае.

«Мы даём штучнаму інтэлекту шанец стаць мастацкім», — цытуе аднаго са стваральнікаў балета, драматурга Ціла Райнхарда нямецкая медыяпраграма Tagesschau.

А міжнародны анлайн-партал Designboom, які базуецца ў Мілане, Пекіне і Нью-Ёрку, і наогул называе Fusion першым у свеце балетам, створаным з дапамогай штучнага інтэлекту.

Чытайце таксама:

Праграма для аўдыяжурналістыкі цяпер можа ствараць падкасты з дапамогай штучнага інтэлекту

Штучны інтэлект дапамог навукоўцам стварыць новы антыбіётык супраць вельмі небяспечнай супербактэрыі

Устань і ідзі. Кампанія Ілана Маска пачне выпрабаванні мазгавых імплантаў на людзях

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
04.06.2023
Idyioty ! Zusim Zvar*jaceli z getym  Intelektam Shtucznym !
04.06.2023
Торт, а вы хочаце, как не быў агранічаны?
 
1
Валенты/адказаць/
04.06.2023
Люта плюсую за напісанне "Ляйпцыг"! 
Спадзяюся, дажыву і да прозвішча "Фройд" на старонках НН.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930