Знайсці
04.06.2023 / 13:393РусŁacБел

Пікетоўца з плакатам «Свабоду і кенгуру, Пуцін — павук» затрымалі на Краснай плошчы ў Маскве

Пра гэта, як піша «ОВД-Інфа», распавёў сам затрыманы, які назваў сябе Іванам Пуцяціным. Мужчыну вязуць у аддзел паліцыі «Кітай-горад».

Сёння ў Аляксея Навальнага — дзень народзінаў (47 гадоў). Дзясяткі адважных людзей па ўсёй Расіі выходзяць з плакатамі ў яго падтрымку. Фота: «ОВД-інфа»

Кенгуру — гэта адсылка да просьбы Аляксея Навальнага, у якога сёння дзень народзінаў, завесці сабе ў ШІЗА кенгуру.

Навальны прасіў адміністрацыю калоніі даць яму ў ШІЗА два пачкі махоркі, пляшку брагі і балалайку. Яму было адмоўлена. Таксама Навальны прасіў прысвоіць дзясяты дан па каратэ сукамерніку, які забіў чалавека голымі рукамі. Яму таксама адмовілі.

Не дазволілі трымаць хрушча. Але найболей Навальнага абурыла адмова адміністрацыі калоніі дазволіць яму ўтрымліваць жывёлу — кенгуру. «Мне адмовілі ў сувязі з тым, што кенгуру — гэта двухразцовыя сумчатыя, а такія ў ШІЗА забароненыя. Я працягну барацьбу за сваё неад'емнае права завесці кенгуру», — напісаў Навальны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1
04.06.2023
Daice  kenguru u Mensk *usenarodna abranamu* !
04.06.2023
mikola, кенгуру ў прыдачу з цыбулінамі дома цярпімасьці Васия Блаженного?
04.06.2023
Sassia, / geta pytanne ci prapanova ?    Ni zrazumeu.....Userouna-zgodzen !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930