Знайсці
04.06.2023 / 16:22РусŁacБел

Прычынай катастрофы на чыгунцы ў Індыі мог стаць збой сігналу. Модзі абяцае пакараць вінаватых

Выратавальныя работы на месцы сутыкнення трох цягнікоў у Індыі завяршыліся — з-пад абломкаў дасталі ўсіх ацалелых пацярпелых. Загінула 275 чалавек, пацярпела мінімум 2200 чалавек.

Скрын відэа ANI

Прэм'ер-міністр краіны Нарэндра Модзі заявіў, што вінаватыя ў чыгуначнай катастрофе на ўсходзе Індыі будуць «строга пакараныя», піша Бі-бі-сі.

Выратавальныя работы на месцы сутыкнення трох цягнікоў у Індыі завяршыліся — з-пад абломкаў дасталі ўсіх ацалелых пацярпелых.

Як мінімум 275 чалавек загінулі, калі ў пятніцу пасажырскі цягнік сутыкнуўся з таварным цягніком, сышоў з рэек і ўрэзаўся ў іншы пасажырскі цягнік, які рухаўся ў процілеглым кірунку ў штаце Адыша на ўсходзе краіны.

Раней улады казалі пра 288 загінулых, але пазней зменшылі лічбу: высветлілася, што пры падліку колькасці ахвяр некаторыя целы палічылі двойчы.

Цяжка параненых дастаўляюць у найбуйнейшую бальніцу штата Адыша, якая знаходзіцца прыкладна за тры гадзіны язды ад месца аварыі. Цяпер туды прывезлі каля 2200 пацярпелых, і іх колькасць працягвае расці.

Прэм'ер-міністр краіны Нарэндра Модзі наведаў месца здарэння. Ён таксама сустрэўся з ахвярамі катастрофы ў бальніцы і паабяцаў, што яго ўрад зробіць усё магчымае для іх лячэння.

Да гэтага часу да канца не ясна, што стала прычынай сутыкнення цягнікоў, няшчасце называюць самай страшнай чыгуначнай катастрофай у Індыі ў гэтым стагоддзі.

Паводле папярэдніх даных, аварыя адбылася ў выніку збою сігналу, паведаміў кіраўнік Паўднёва-Усходняй чыгункі К. Ананд.

Таксама няясна, як экспрэс апынуўся на адным пуці з таварным цягніком.

Некалькі вагонаў Coromandel Express апынуліся на процілеглым пуці. Другі цягнік Howrah Superfast Express, які рухаўся ў процілеглым кірунку з Есвантпура ў Хаўру, сутыкнуўся з вагонамі, якія сыходзілі з рэек.

«Coromandel Express павінен быў ісці па галоўнай лініі, але замест гэтага быў дадзены сігнал на петлявую лінію, і цягнік урэзаўся ў таварняк, ужо прыпаркаваны там, — сказаў Ананд. — Яго вагоны ўпалі на рэйкі з абодвух бакоў, што таксама прывяло да сыходу з рэек экспрэса Howrah Superfast», — сказаў ён.

Як распавёў мясцовым СМІ неназваны супрацоўнік чыгункі, папярэдняе расследаванне паказала, што Coromandel Express сышоў з галоўнай лініі і заехаў на іншыя рэйкі петлявога пуці — бакавога пуці, які выкарыстоўваецца для стаянкі цягнікоў — і на хуткасці да 130 км/г урэзаўся ў таварняк.

Машыністы двух пасажырскіх цягнікоў атрымалі раненні, але выжылі ў катастрофе.

Чытайце таксама:

У Індыі здарылася жудасная катастрофа на чыгунцы. Загінулі 275 чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера