Знайсці
04.06.2023 / 22:252РусŁacБел

У Ганконгу затрымлівалі людзей за свечкі ў гадавіну Цяньаньмэнь, у тым ліку 67-гадовую бабулю Вон

Сярод затрыманых у Ганконгу — 67-гадовая дэмакратычная актывістка «бабуля Вон», а таксама ветэран дэмакратычнага руху, лідарка апазіцыйнай партыі Ганконга Чань По-Ін, паведамляе DW са спасылкай на AFP.

Ганконг

У 34-ю гадавіну крывавага разгону масавых студэнцкіх пратэстаў на пекінскай плошчы Цяньаньмэнь праваахоўныя органы Ганконга затрымалі некалькі чалавек, у тым ліку 67-гадовую дэмакратычную актывістку Аляксандру Вон, вядомую як «бабуля Вон». Паліцыянты затрымалі яе, калі яна ішла з кветкамі па горадзе, паведамляе ў нядзелю, 4 чэрвеня, агенцтва AFP.

Акрамя таго, карэспандэнт AFP паведамляе аб затрыманні лідаркі апазіцыйнай партыі Ганконга «Ліга сацыял-дэмакратаў». Ветэранка дэмакратычнага руху Чань По-Ін выйшла ў горад з маленькай святлодыёднай свечкай і дзвюма кветкамі, і яе адразу правялі ў паліцэйскі аўтамабіль.

Яшчэ адна жанчына падчас затрымання заклікала падняць свечкі і аддаць даніну памяці загінулым студэнтам у Пекіне. Увогуле, паводле звестак паліцыі, было затрымана восем чалавек у сувязі з «падбухторваннем» і парушэннем грамадскага парадку.

Падзеі 4 чэрвеня 1989 года

У ноч на 4 чэрвеня 1989 года вайсковыя падраздзяленні КНР пры ўдзеле танкаў «ачысцілі» плошчу Цяньаньмэнь, дзе праходзілі мірныя пратэсты за дэмакратычныя рэформы. Загінула, паводле розных звестак, ад 200 да 1000 чалавек. Сотні былі пакараныя пазней. Жорсткі разгон студэнцкіх мітынгаў на пекінскай плошчы ўвайшоў у гісторыю як «Бойня 4 чэрвеня».

Ва ўсім Кітаі забароненыя памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя крывавым падзеям на плошчы Цяньаньмэнь, з інтэрнэту выдаляецца любая згадка пра гэтыя падзеі. На працягу многіх гадоў Ганконг быў адзіным месцам у Кітаі, дзе праводзіліся штогадовыя масавыя акцыі ў памяць аб крывавым падаўленні пратэстаў. Штогод 4 чэрвеня ў парку Вікторыя збіраліся тысячы людзей са свечкамі. Пасля масавых дэмакратычных пратэстаў у Ганконгу ў 2020 годзе Пекін прыняў так званы закон аб бяспецы для гэтага спецыяльнага адміністрацыйнага раёна, які забараняе штогадовыя мітынгі.

Чытайце таксама:

Прычынай катастрофы на чыгунцы ў Індыі мог стаць збой сігналу. Модзі абяцае пакараць вінаватых

«Вучыч, сыходзь!» У Бялградзе — самы масавы антыўрадавы пратэст за 11 гадоў

Пікетоўца з плакатам «Свабоду і кенгуру, Пуцін — павук» затрымалі на Краснай плошчы ў Маскве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Камунізм гэта зло/адказаць/
04.06.2023
Камунізм гэта зло роўнае фашызму
0
Карайце фашыстаў грашыма!/адказаць/
04.06.2023
Не купляйце нічога а) Бел. дзяржаўнага (ці сяброў лукашэнкі (савушкін, бабушкіна крынка, алкаголь, цыгарэты)
б) Кітайскага
в) Расейскага

ня трэба карміць дыктатуру
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера