Знайсці
04.06.2023 / 23:074РусŁacБел

У Музеі вольнай Беларусі прэзентуюць інсталяцыю «1525» пра беларускіх палітвязняў

У панядзелак, 5 чэрвеня, а 12-й гадзіне ў Музеі вольнай Беларусі па адрасе Foksal, 11 адбудзецца прэзентацыя праекта «1525» — інсталяцыі, прысвечанай палітвязням у Беларусі. Там вы зможаце сустрэцца і пагутарыць з яе аўтарамі.

Частка інсталяцыі «1525»

Ідэя інсталяцыі «1525» і яе ўвасабленне належыць былым палітвязням — людзям, якія на сабе адчулі ўсю бесчалавечнасць турэмных умоў, створаных сёння ў Беларусі. 

У спісах палітзняволеных у Беларусі імёны больш за 1500 чалавек, і гэта далёка не ўсе ахвяры рэпрэсіўнай машыны лукашэнкаўскага рэжыму.

Ідэя інсталяцыі з'явілася ў суполцы былых палітвязняў, калі ў Варшаве праходзіў Ланцуг салідарнасці ў Дзень палітвязняў у Беларусі, 21 мая. 

«У нашых турмах працягваюцца здзекі і катаванні людзей, і мы павінны гаварыць пра гэта кожны дзень. Усяму свету. Да моманту, пакуль не вызвалім усіх», — так тлумачаць ідэю стварэння інсталяцыі яе аўтары.

Інсталяцыю «1525» можна пабачыць у галерэі Музея вольнай Беларусі да 8 чэрвеня ўключна з 16:00 да 20:00, а потым яна знойдзе сваё месца ў музейным фондзе.

Побач, у малой зале музея, дэманструецца міні-выстава «Храмы Паўла Севярынца», лідара партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», які сёння таксама знаходзіцца за кратамі.

А падтрымаць музей фінансава вы можаце, перайшоўшы па гэтай спасылцы.

Чытайце таксама:

1000 дзён за кратамі знаходзіцца Марыя Калеснікава

Назіральная камісія не знайшла ніякіх парушэнняў у калоніі, дзе ўтрымлівалі Віктара Бабарыку

«А, патрыёт, радзіму любіш? Ну паглядзім». Алег Груздзіловіч пра СІЗА і калонію, дзе адна дзяржаўная мова

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Нас здалі ў музей/адказаць/
04.06.2023
Насамрэч людзей, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, не 1525, а нашмат больш. А інсталяцыя - гэта мастацкая тэхніка, а не проста развешванне фатаграфій.
0
Паляшук/адказаць/
04.06.2023
Чаму НН прапіхвае падтрымку нейкага польскага музея, у якога нават старонкі па-беларуску няма? 
Хто стаіць за гэтай "установай"? На якія гранты яна існуе? Дзе паглядзець яе справаздачнасць?
Што гэта за празрыстасць у СМІ такая?
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
05.06.2023
не падабаецца т.зв. інсталяцыя

проста тупа развесілі фоты, прычым шмат якія апынуліся куды ніжэй позірку - на узроўні нагі
гэта што?
улада зневажае палітычных
але збеглыя т.зв. дызайнеры што - таксама?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930