Знайсці
04.06.2023 / 23:128РусŁacБел

Трылер з элементамі камедыі: Сабаленка не без цяжкасцяў прабілася ў чвэрцьфінал «Ралан Гарос»

У 1/8 фіналу Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе («Ралан Гарос») беларуска сёння вечарам ледзь выйграла ў амерыканкі Слоан Стывенс (30-ы нумар рэйтынга).

Арына Сабаленка. Фота: Rob Prange / Keystone Press Agency

У першым сэце беларуска вяла 5:0, потым аддала пяць геймаў (5:5), справа дайшла да тай-брэйку, у выніку Арына перамагла — 7:6 (7:5). Другі сэт таксама не абышоўся без цяжкасцяў, але беларуска перамагла — 6:4.

У чвэрцьфінале Сабаленка згуляе з украінкай Элінай Світолінай, якая перамагла сёння расіянку Дар’ю Касаткіну — 6:4, 7:6. 

Месяц таму на турніры ў Мадрыдзе Світоліна прайграла Аляксандры Сасновіч і адмовілася ад традыцыйнага поціску рукі. Яна тады накіравалася да суддзі на вышцы, паціснула яму руку і пайшла да сваёй лаўкі, на Сасновіч нават не глянуўшы.

Два з паловай гады таму, у студзені 2021 года, Світоліна была пятая ў сусветным рэйтынгу, а Сабаленка — сёмая. Зараз Арына займае другое месца, саступаючы толькі Ізе Свёнтак, а Світоліна — 192-я (у яе быў перапынак на замужжа і нараджэнне ў кастрычніку 2022 года дачкі Скай).

Найлепшым дасягненнем беларусак на «Ралан Гарос» быў паўфінал Вікторыі Азаранка ў 2013 годзе.

Чытайце таксама:

Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская паказала свой найлепшы вынік за чатыры гады і ўзяла бронзу

Станіслаў Драгун абвясціў пра завяршэнне кар'еры. Ён быў у «чорным спісе» Мінспорту

Бензема пакідае «Рэал»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
Жвір/адказаць/
05.06.2023
Улад, ня факт, на яе йдзе псыхалягічны ціск, з чым яна кепска ўпраўляецца. Апошні паядынак(5:0/5:5) - прыклад. Тут шмат будзе залежыць ад атачэньня, ад каманды, гэта іх задача паставіць бар'еры...
6
Жвір/адказаць/
05.06.2023
За Свабоду!, дзе хачу, там і заўзею. :)
0
антиарына/адказаць/
05.06.2023
Нужно у нее еще раз спросить почему она поддерживает диктатора, который устроил репрессии против беларусов? Вон сегодня еще одного молодого парня замучили в лукашистских застенках. А она своими действиями открыто поддерживает этот режим, что даже готова сорваться и прилететь из-за океана в объятия к узурпатору, подписываться под письмами в его поддержку и ни слова против насилия и репрессий. Желаю ей только поражения и полного бана, пускай выступает на кубке кремля и на рождественском турнире имени узурпатора.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера