Знайсці
05.06.2023 / 00:262РусŁacБел

З музея Івана Луцкевіча ў Вільні скралі ахвяраванні з Ночы музеяў. Зладзеяў знайшлі, але музею трэба дапамога

Зварот з просьбай дапамагчы з'явіўся на старонцы музея ў інстаграме, дзе і апісана гісторыя, што адбылася на Ночы музеяў.

Музей Івана Луцкевіча ў Вільні

«Увесь дзень мы збіралі ахвяраванні — і ў канцы дня ў нас скралі скрынку з гэтымі ахвяраваннямі. Дзякуючы камерам мы добра бачылі, хто гэта зрабіў. І ведаеце што? Мы іх злавілі! Самі! Убачылі на вуліцы, дагналі, выклікалі паліцыю. То-бок вінаватыя злоўленыя. Але цяпер нам вельмі патрэбная ваша дапамога.

Нам трэба сказаць літоўскай паліцыі дакладную суму, якая была ў скрынцы. Дзеля таго просім тых, хто ахвяраваў нам у той дзень, звязацца з намі. Калі вы ахвяравалі нам любую суму на Ночы музеяў, напішыце на адрас [email protected] або ў асабістыя паведамленні гэтую суму і ваш нумар тэлефона», — гаворыцца ў звароце музея. 

Перайсці на старонку музея ў інстаграме, каб напісаць паведамленне, можна па гэтай спасылцы.

Чытайце таксама:

Свяцкі палац — твор італьянскага майстра для прускага графа са старажытнага беларускага роду

У Музеі вольнай Беларусі прэзентуюць інсталяцыю «1525» пра беларускіх палітвязняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
12
Сумна
3
Абуральна
6
5
Захар/адказаць/
05.06.2023
Похоже,кто то хочет анонимные пожертвования конвертировать в список имен .
0
Паўліна Вітушчанка (куратарка музэю Луцкевіча)/адказаць/
05.06.2023
Захар, вітаю!
Зьбіраць інфармацыю такім чынам была прапанова літоўскай паліцыі. Нам самім гэта не асабліва падабаецца, але іншага выбару ня маем -- паколькі нельга сказаць, колькі менавіта ў скрынцы ахвяраў было грошай, права будзе на месцы асоб, якія скралі скрынку: калі яны будуць сьцьвярджаць, што скралі 50 эўра, будуць вяртаць 50 (скрынка была празрыстая, мы ведаем, што грошай там было больш). Мы просім людзей вярнуць свае грошы, бо інакш яны застануцца ў кішэні злодзея.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера